From Wikipedia, the free encyclopedia
Альша́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Альшанцы (берагох возера Альшанскага). Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на шашы Р88, за 8 км на ўсход ад Давыд-Гарадку, за 4 км на поўнач ад Рамелю.
Альшаны лац. Alšany | |
Забудова вёскі пры ўезьдзе з боку Давыд-Гарадку | |
Першыя згадкі: | 1392 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Альшанскі |
Вышыня: | 118 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 7700 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225557 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°4′33.582″ пн. ш. 27°20′49.301″ у. д. |
± Альшаны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Альшаны — адна з найбольшых вёсак краіны, «агурковая сталіца Беларусі».
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alsz (Alisz)[2].
У архіўных крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1392 годзе разам зь вёскай Велямічамі як вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Альшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Альшанскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[3]. У 2011 годзе рэжым Лукашэнкі абвясьціў Альшваны «аграгарадком».
На поўнач ад вёскі разьмяшчаецца ўрочышча Падвязоўе.
Найбольшая вёска Берасьцейскай вобласьці, практычна злучылася з суседняй вёскай Высокім.
У вёсцы жыве 450 сем’і з трыма і больш дзецьмі. Прытым у 24 зь іх — па 8—11 дзетак. Штогод у вёсцы нараджаецца каля 150 малянятаў[10].
Значная частка з 8-тысячнага насельніцтва Альшанаў — пратэстанты паводле веры. Мясцовая супольнасьць хрысьціянаў веры эвангельскай налічвае 1500 чалавек[11].
Працуюць музычная і дзьве сярэднія школы, два дзіцячыя садкі. Да 2011 году ў вёсцы была толькі адна школа. І гэтае ўлічваючы тое, што ў вёсцы дарослых менш за палову. Пытаньне пра будаўніцтва другой школы ўзьнімалі шмат разоў, жыхары вёскі дайшлі нават да Аляксандра Лукашэнкі. Але новай школы жыхары так і не пабачылі, улады толькі добраўпарадкавалі і дабудавалі старую школу, што дазволіла перавесьці дзяцей з трохзьменнага на дзьвюхзьменны рэжым навучаньня. На той час у школе навучалася 1570 дзяцей, пры норме ў 1460. У зьвязку з гэтым існавала праблема з падвозам дзяцей да школы. Так як вёска раскінулася на некалькі кілямэтраў, а школа толькі адна, то дзецям даводзіцца дабірацца хто як можа. Пры гэтым у школы ёсьць аўтобус на 27 пасадкавых месцаў, але па законе яго можна выкарыстоўваць толькі для экскурсіяў, паездак на алімпіяды. Мясцовыя жыхары прапанавалі альтэрнатыву: аплаціць 50% ад кошту ўсіх выдаткаў, абы толькі дзяцей вазілі. Але і тут улады адмовілі. Вось і атрымліваецца, што аўтобус вялікую частку часу прастойвае бяз справы.
У сьнежні 2008 году пачалося будаваньне новай установы адукацыі «ясьлі-сад/пачатковая школа». На той момант у дзейсным дзіцячым садзе на 75 месцаў выхоўвалася 100 дзяцей. 1 верасьня 2011 году ў вёсцы адкрыліся другі ясьлі-сад на 75 месцаў і сярэдняя школа №2 на 396 месцаў. Новая двухпавярховая школа разьмяшчае 16 навучальнымі клясамі, сумешчаным кабінэтам хіміі і біялёгіі, кампутарным клясам, актавай заляй на 137 пасадкавых месцаў, гімнастычным і харэаграфічным заламі, спартовай заляй, плавальным басэйнам, сталовай на 108 пасадкавых месцаў. На тэрыторыі школы разьмяшчаюцца стадыён, спартовыя пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол, гандбол.[8]
У вёсцы працуюць амбуляторыя і паліклініка.
Дзеюць бібліятэка і Дом культуры.
Хрысьціянскі гурт «Жывая вада».
У вёсцы дзьве аматарскія футбольныя каманды — «Альшаны» і «Альшаны-2005».
Практычна ўся вёска забудаваная двух- і трохпавярховымі катэджамі.
У вёсцы каля 120 вуліцаў агульнай працягласьцю 100 кілямэтраў, ніводнага сьвятлафора і адна асфальтаваная дарога. Самая галоўная праблема — поўная адсутнасьць якасных дарог. Пры гэтым тут найбольшая ў Беларусі колькасьць аўтамабіляў (у тым ліку і грузавых) на чалавека. Два гады таму, страціўшы надзею чакаць пакуль вуліцы прывядуць у парадак, альшанскія жыхары распачалі забастоўку. На працягу некалькіх дзён вяскоўцы не пускалі дзяцей у школу. Патрабаваньні высунулі простыя: разабрацца з дарогамі–«танкадромамі», павесіць хоць бы ў некаторых месцах ліхтары, засьцерагчы дарогу ў школу. Але альшанская забастоўка адмысловых вынікаў так і не прынесла. Зьявілася некалькі ліхтароў. Падсыпалі некалькі вуліцаў. І на гэтым усё скончылася.
Каб было зручней кіраваць вялікай вёскай, мясцовыя ўлады вырашылі ўвесьці ў абарачэньне гарадзкое паняцьце «мікрараён». У Альшанах два мікрараёны: Альшаны-1 і Альшаны-2.
Вуліцы: 8 сакавіка, Абводная, Бэзавая, Варашылава, Васільковая, Вішнёвая, Высокая, Вясёлкавая, Вячэрняя, Гагарына, Гогаля, Голубева, Горкага, Горная, Дзецкасельская, Дзяржынскага, Добрая, Заазёрная, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камсамольская, Кастрычніцкая, Каштанавая, Кветкавая, Кольцавая, Лугавая, Лясная, Макарчука, Марата Казея, Мендзялеева, Месяцовая, Міра, Моладзевая, Набярэжная, Палеская, Палявая, Паркавая, Партызанская, Паўднёвая, Паўночная, Першамайская, Піянэрская, Прыгожая, Прыпяцкая, Пушкіна, Радужная, Рамонкавая, Савецкая, Садовая, Сонечная, Стадыённая, Старасельская, Сьвярдлова, Сьнежная, Сяброўства, Травеньская, Тургенева, Фэставая, Хвалебная, Ціхая, Цяністая, Чапаева, Чкалава, Школьная (заасфальтавана), Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы
Завулкі: Горны, Гарынскі, Лугавы, Лясны, Паўночны, Стадыённы, Фэставы, Ціхі
Працуюць аптэка, пошта, аўтамабільная запраўка, мыйка машынаў, 3 дзяржаўныя і 5 прыватных крамаў (запчасткі, спэцыялізаваная сельскагаспадарчая ды іншыя), 3 шынамантажы, аддзел ААТ «ААБ Беларусбанк».
У вёсцы няма ніводнага заводу, менавіта таму Альшаны застаюцца вёскай. Больш чым 90% жыхароў афіцыйна лічацца беспрацоўнымі[12]. Пераважная большасьць жыхароў займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць агуркі, капусту, памідоры. Сюды едуць на працу ня толькі з Століна, але і зь Пінску ды ўсяго Столінскага, Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, і нават з Украіны. Прадукцыя з альшанскіх цяпліцаў пастаўляецца на ўнутраны рынак краіны і ў Расею: Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, Мурманск. З 14 лютага 2018 году шматлікім фэрмэрскім гаспадаркам Альшанаў быў забаронены ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю яблыкаў[13].
У гэтай мясцовасьці заўсёды жыў народ працавіты, але пры савецкай уладзе было забаронена займацца якой-небудзь дзейнасьцю па вырошчваньні сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Народ адчуў хоць нейкую палёгку толькі пры падзеньні саветаў, шматлікія жыхары сышлі зь мясцовага калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (пасьля разваліўся) і сталі фэрмэрамі.
Ва ўласнасьці ў мясцовых жыхароў знаходзіцца больш за 100 трактароў, 60 фур і 100 грузавікоў, і гэта без уліку асабістых аўтамабіляў. Кожны год у Альшанах здаюць па 30 новых дамоў.
Самыя вялікія фэрмэрскія гаспадаркі[14]:
Праз Альшаны штодзённа курсуюць аўтобусы і маршрутныя таксі, якія зьвязваюць вёску зь Менскам, Гомлем, Берасьцем, Мазыром, Столінам, Жыткавічамі, Давыд-Гарадком, суседнімі вёскамі Аздамічамі, луткамі і Турскім.
Сталіца так званай Агурковай краіны. У сярэдзіне ліпеня 2009 году кошт апусьціўся да 20 беларускіх рублёў ($0,007) за кіляграм, што зьяўляецца вясковым рэкордам за ўсю гісторыю апрацоўкі гэтай культуры. У Альшанах разьмешчаны найбуйнейшы ў Беларусі аптовы рынак гародніны. Штодня з раёну фурамі і прычэпамі вывозяць больш за 1000 тонаў адных толькі агуркоў.
Некаторыя вясковыя прымаўкі[18][19]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.