расейскі відэаблоґер, рэп- ды рок-выканаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Алішэ́р Мо́рґенштэ́рн (па-расейску: Алишер Тагирович Моргенштерн; па-башкірску: Алишер Таһир улы Моргенштерн; нарадзіўся 17 лютага 1998 року, Уфа, Башкартастан, Расея) — расейскі відэаблоґер, рэп- ды рок-выканаўца. Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы свайму аўтарскаму парадыйнаму шоў на YouTube «#ИзиРеп». У рунэце вядомы таксама канфліктам зь Юрыем Хаванскім.
Morgenshtern | |
Алішэр Морґенштэрн | |
Морґенштэрн на «Видфест-2018» у Маскве | |
Дата нараджэньня | 17 лютага 1998 (24 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Уфа, Башкартастан, Расея |
Грамадзянства | Расея |
Прафэсія | відэаблоґер, рэпэр, музыка, кампазытар, бітмэйкер, артыст |
Гады дзейнасьці | 2010 — дагэтуль |
Псэўданімы | Моргенштерн[1] |
Жанры | рэп, рок-музыка |
Інструмэнты | голас[d], гітара і клявішны музычны інструмэнт[d] |
Псэўданімы | DeeneS MC, MamaVirgin, 1st July, Morgenshtern |
Гурты | "ММД Crew", " Others Crew» |
Лэйблы | Юла[d], Sony Music Entertainment[d], Atlantic Records Russia[d], Bugatti Music[d] і S&P Digital[d] |
Узнагароды | |
Алішэр Тагірафіч Морґенштэрн нарадзіўся 17 лютага 1998 году ва Ўфе[2]. Зь дзяцінства выяўляў цікавасьць да музыкі[3]. У падлеткавым узросьце катаўся з сваімі сябрамі на скейтбордах, здымаючы гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў пэдаґаґічным унівэрсытэце, пасьля быў выключаны праз занадта адкрытую дзейнасьць на YouTube, на думку яго рэктара[4]. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкам[5]. Быў лідэрам рок-гурту пад назваю «ММД СREW». Супрацоўнічаў з рэп-выканаўцам Face, робячы постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» ды «Megan Fox»[6].
Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube[2][3]. Пазьней выпусьціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle[7]. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазыцыю тым, што Морґенштэрн «не яго ўзроўню гайпу»[8], аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў[3]. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя[9].
17 лютага 2018 року выпусьціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» (па-беларуску: Дзікі) ды «Insomnia». У жніўні 2018 року зьдзейсьціў пэрформанс, выпусьціўшы рэклямны відэаролік[10], атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў[11] і 2 верасьня выпусціў відэакліп «Вот так» (па-беларуску: Вось так), які па стане на 4 верасьня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазыцыяў сацыяльнае сеткі «Ў Кантакце»[12][13].
4 кастрычніка 2018 року схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусьціў альбом «До того как стал известен» (па-беларуску: Да таго як стаў вядомым)[14], які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасьці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта ня той альбом, які меў выйсьці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце», сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у[15]. Пазьней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камэрцыйным праектам, мэтаю якога было зарабляньне грошай ды прасоўваньне творчасьці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадусара, які пацьвердзіў блоґеравы словы[16]. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблоґінґам і пачынае сур’ёзна займацца музыкаю, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае татуяваньне[17].
16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазыцыю «Уфф... Деньги...» (па-беларуску: Уфф... Грошы...), у якім па словах Морґенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз[18][19].
1 студзеня 2019 року выходзіць доўгачаканы альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (па-беларуску: Пасьмяхніся, дурню)[20], які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухваньняў ў сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце». У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблоґер Дзьмітры Ларын. Пасьля «Зеленоглазые деффки» (па-беларуску: Зялёнавокія дзяўчынкі), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусьветнага рэйтынґу па вэрсіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту «Ў Кантакце».
9 жніўня 2020 году пачаліся пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 14 лістапада 2020 року Алішэр выступіў у Менску. На канцэрце слухач разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, танцпадлога ў адказ пачала скандаваць «Жыве Беларусь!». У адказ сьпявак перапыніў выступ і папрасіў «ня ўцягваць палітыку ў сваё шоў», што выклікала шмат абурэньня. Пазьней Алішэр заявіў, што чхаў на падзеі ў Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.