![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Google_Chrome.png/640px-Google_Chrome.png&w=640&q=50)
Google Chrome
From Wikipedia, the free encyclopedia
Google Chrome — браўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня зьвестак выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML. Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году[2].
- Гэта артыкул пра браўзэр. Калі вам патрэбны артыкул пра апэрацыйную сыстэму, глядзіце артыкул Google Chrome OS.
Хуткія факты Распрацоўка, Апошняя вэрсія ...
Google Chrome | |
![]() | |
![]() | |
Распрацоўка | |
---|---|
Апошняя вэрсія | 103.0.5060.114 (4 ліпеня 2022 г.; 23 месяцы таму[1]) |
Напісаны на | C++, Асэмблер |
АС |
Microsoft Windows Mac OS X Linux |
Тып | браўзэр |
Ліцэнзія | BSD |
Афіцыйная старонка | google.com/chrome |
Закрыць