C++
мова праграмаваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
C++ (Сі-плюс-плюс або Сі-плас-плас) — мова праграмаваньня высокага ўзроўню з падтрымкаю некалькіх парадыгмаў праграмаваньня: аб’ектна-арыентаванай, абагульненай ды працэдурнай. Распрацаваная Б’ярнам Страўструпам (па-ангельску: Bjarne Stroustrup) у AT&T Bell Laboratories (Мюрэй-Гіл, Нью-Джэрзі) у 1979 годзе ды названая «Сі з клясамі». Страўструп пераменаваў мову ў C++ у 1983 годзе. Базуецца на мове C. Вызначаная стандартам ISO/IEC 14882:2003.ISO/IEC 14882, second edition 2003-10-15.
У 1990-х гадах С++ стала адною з найбольш ужываных моваў праграмаваньня агульнага прызначэньня. Мову выкарыстоўваюць для сыстэмнага праграмаваньня, распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, напісаньня драйвэраў, магутных сэрвэрных ды кліенцкіх праграм, а таксама для распрацоўкі забаўляльных праграмаў, такіх як відэагульні. С++ істотна паўплывала на іншыя папулярныя сёньня мовы праграмаваньня: C# ды Java.