Міжнародная арганізацыя стандартызацыі
няўрадавая некамэрцыйная арганізацыя Швайцарыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дная арганіза́цыя стандартыза́цыі (МАС) — няўрадавая некамэрцыйная арганізацыя Швайцарыі, створаная ў лютым 1947 году ў Жэнэве ведамствамі 25 дзяржаваў для выпуску стандартаў.
Міжнародная арганізацыя стандартызацыі | |
анг. International Organization for Standardization | |
Эмблема | |
Сінім поўныя сябры, а жоўтым карэспандэнты (2020 год) | |
Абрэвіятура | МАС |
---|---|
Дэвіз | Вялікія рэчы адбываюцца, калі сьвет прыходзіць да згоды |
Папярэднік | Міжнародны саюз нацыянальных аб'яднаньняў стандартызацыі |
Дата ўтварэньня | 23 лютага 1947 (77 гадоў таму) |
Тып | няўрадавая |
Юрыдычны статус | некамэрцыйная арганізацыя |
Мэта | распаўсюд найлепшых практык |
Штаб-кватэра | Вэрнье, шлях Бляндонэ, д. 8[1] |
Месцазнаходжаньне | кантон Жэнэвы |
Каардынаты | 46°13′14″ пн. ш. 6°5′55″ у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Швайцарыя |
Сяброўства | 122 поўныя сябры, 39 карэспандэнтаў і 4 падпісчыкі (2021 год)[2] |
Афіцыйныя мовы | ангельская, расейская і француская |
Генэральны сакратар | Сэрхіё Мухіка |
Старшыня | Ульрыка Франке |
Палітычны намесьнік | Крыстаф Ўінтэргальтэр[3] |
Тэхнічная намесьніца | Саў Кук Чой |
Фінансавы намесьнік | Міцуо Мацумота |
Асноўныя асобы | Жаклін Курзон (скарбнік)[3] |
Кіроўны орган | Рада |
Бюджэт | 43,157 млн швайцарскіх франкаў (2019 год)[4] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 152 (2020 год) |
Сайт | iso.org |
На 2021 год Галоўны сакратарыят МАС месьціўся ў швайцарскім горадзе Вэрнье на захад ад Жэнэвы. Паводле 23-га артыкула Статуту МАС, «міжнародныя стандарты і даведнікі, выдадзеныя Арганізацыяй, маюць быць па-ангельску, па-расейску і па-француску… Пратакол сустрэчаў Агульнага сходу і Рады мае быць па-ангельску і па-француску»[5]. Сфэра дзейнасьці МАС тычыцца стандартызацыі ва ўсіх галінах, акрамя электратэхнікі і электронікі, якія адносяцца да кампэтэнцыі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Некаторыя віды працаў выконваюць сумеснымі высілкамі гэтых арганізацыяў. Акрамя стандартызацыі, МАС займаецца праблемамі сэртыфікацыі. МАС вызначае свае задачы як: садзейнічаньне разьвіцьцю стандартызацыі і сумежных відаў дзейнасьці дзеля забесьпячэньня міжнароднага абмену таварамі і паслугамі, а таксама разьвіцьцё супрацы ў інтэлектуальнай, навукова-тэхнічнай і эканамічнай галінах.