аб’ектна-арыентаваная мова праграмаваньня From Wikipedia, the free encyclopedia
C# (вымаўляецца Сі-шарп) — аб’ектна-арыентаваная мова праграмаваньня зь бясьпечнаю сыстэмаю тыпізацыі для плятформы .NET. Распрацаваная Андэрсам Гейлсбэргам, Скотам Ўілтамутам і Пітэрам Гольдэ пад эгідаю Microsoft Research (пры фірме Microsoft). Сынтаксыс C# блізкі да C++ і Java. Мова мае строгую статычную тыпізацыю, падтрымлівае палімарфізм, перазаладаваньне апэратараў, указальнікі на функцыі-чальцы клясаў, атрыбуты, падзеі, уласьцівасьці, выняткі, камэнтары ў фармаце XML. Пераняўшы шмат ад сваіх папярэднікаў — моваў С++, Delphi, Модула і Smalltalk — С#, абапіраючыся на практыку іх выкарыстаньня, выключае некаторыя мадэлі, якія паказалі сябе праблемнымі пры распрацоўцы праграмных сыстэмаў: так, C# не падтрымлівае множнае спадкаваньне (у адрозьненьне ад C++) або вываду тыпаў (адрозна ад Haskell).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.