Працэдурнае праграмаваньне
парадыгма праграмаваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Працэду́рнае праграмава́ньне — парадыгма праграмаваньня, аснаваная на канцэпцыі выкліку працэдуры.
Працэдуры, таксама вядомыя як падпраграмы, мэтады ці функцыі (нельга іх блытаць з матэматычнымі функцыямі, аднак падобныя на тыя, што выкарыстоўваюцца ў функцыянальным праграмаваньні) проста зьмяшчаюць крокі вылічэньня, якія трэба выканаць. Любую дадзеную працэдуру можна выклікаць зь любога месца ў праграме, у тым ліку зь іншых працэдур ці з кода самой гэтай працэдуры.
Працэдурнае праграмаваньне — гэта часта лепшы выбар, чым простае неструктурнае праграмаваньне ў шматлікіх сытуацыях, якія ацэньваюцца як сытуацыі сярэдняй складнасьці ці ў якіх патрэбныя прастата і магчымасьць падтрымкі. Мажлівыя выгады:
- Магчымасьць паўторна выкарыстоўваць тай самы код у розных месцах праграмы безь неабходнасьці яго капіяваць.
- Больш просты спосаб кантраляваць выкананьне праграмы, чым набор GOTO і JUMP (якія могуць ператварыць вялікую, складаную праграму у так званы «код-спагеці»).
- Магчымасьць быць моцна модульным ці структурным.