Linux
вольная апэрацыйная сыстэма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Linux (GNU/Linux, бел. ГНУ/Лі́накс або ГНУ/Лі́нукс) — вольная UNIX-падобная апэрацыйная сыстэма, заснаваная на сыстэмных праграмах, распрацаваных у рамках праекту GNU, і на ядры Linux. Усе крынічныя коды апэрацыйнай сыстэмы цалкам адкрытыя для выкарыстаньня, мадыфікацыяў і распаўсюджаньня.
- Гэта артыкул пра апэрацыйную сыстэму, якую звычайна завуць проста «Linux». Калі вам патрэбны артыкул пра ядро гэтае апэрацыйнае сыстэмы, глядзіце артыкул Linux (ядро).
Linux | |
Працоўны стол KDE | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Шматлікія распрацоўнікі па ўсім сьвеце | |
Выпускі | |
Сямейства АС | UNIX-падобныя (POSIX-сумяшчальныя) |
Першы выпуск | 1991 |
Апошні стабільны рэліз | [+/−] |
Тэставая вэрсія | linux-next: next-20160215 / 15 лютага 2016 г.; 8 гадоў таму[1] |
Мовы праграмаваньня | C, мова асэмблера, Rust |
Тып ядра | маналітнае ядро з падтрымкай падгружальных модуляў ядра |
Ліцэнзія | У асноўным GNU GPL version 2 |
Бягучы стан | |
Актуальна |
Першапачаткова Linux распрацоўваўся і выкарыстоўваўся асобнымі аматарамі на сваіх пэрсанальных кампутарах. Але цяпер Linux падтрымліваюць такія вялікія карпарацыі, як IBM, Hewlett-Packard і Novell, а таксама гэтую АС эфэктыўна выкарыстоўваюць у сэрвэрнай сфэры і, апошнім часам, як настольную апэрацыйную сыстэму. Linux выкарыстоўваюць і ў супэркампутарах, і ў мабільных тэлефонах. Аналітыкі лічаць асноўнымі прычынамі посьпеху гэтай апэрацыйнай сыстэмы яе бясьпеку, нізкі кошт, свабоду выкарыстаньня і распаўсюджваньня.
Да апэрацыйнай сыстэмы GNU/Linux таксама часта адносяць праграмы, якія дапаўняюць гэтую апэрацыйную сыстэму, і дастасоўныя праграмы, што робіць яе паўнавартасным шматфункцыянальным апэрацыйным асяродзьдзем.
У адрозьненьне ад большасьці іншых апэрацыйных сыстэмаў, Linux ня мае адзінае «афіцыйнае» камплектацыі. Замест гэтага Linux пастаўляецца ў вялікай колькасьці так званых дыстрыбутываў, у якіх праграмы GNU аб’ядноўваюцца зь ядром Linux і іншымі праграмамі. Найбольш вядомымі дыстрыбутывамі Linux зьяўляюцца адзін з самых старых дыстрыбутываў Slackware, амэрыканская Red Hat Linux і яе нашчадак Fedora, нямецкая SuSE, міжнародны дыстрыбутыў Debian, параўнальна малады Gentoo, які актыўна разьвіваецца, дыстрыбутыў Ubuntu і яе вэрсія Kubuntu, які выкарыстоўвае абалонку KDE замест GNOME. Паводле некаторых крыніц, папулярныя таксама дыстрыбутывы Arch Linux, CentOS, mageia, Linux Mint ды PCLinuxOS[2].