Браўзэр
праграма для навігацыі ў сусьветным павуціньні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўэб-аглядальнік або бра́ўзэр (па-ангельску: Web browser, у іншым напісаньні — бро́ўзэр) — гэта праграмнае забесьпячэньне для прагляду ўэб-сайтаў, гэта значыць для запыту ўэб-старонак зь Сеціва, для іх апрацоўкі і вываду, і для рэалізацыі пераходу ад аднае старонкі да іншай.
Большасьць браўзэраў таксама здольныя да прагляду зьместу FTP-сэрвэраў.
Браўзэры стала разьвіваліся з пары ўзьнікненьня Сеціва, і зь яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмаю тыповага пэрсанальнага кампутара. Цяпер браўзэр — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў ўэб-старонкі, і для стварэньня інтэрфэйсу паміж ўэб-сайтам і яго наведвальнікам. Практычна ўсе папулярныя браўзэры распаўсюджваюцца бясплатна або «ў камплекце» зь іншымі праграмамі: Internet Explorer (як складнік Windows), Mozilla Firefox (вольнае ПЗ), Opera (бясплатна), Safari (як складнік Mac OS X).