From Wikipedia, the free encyclopedia
Opera (па-беларуску: Опэра) — бясплатны азіральнік сеціва з крос-плятформавым ядром.
Працуе ў асяродзьдзі Windows, Mac OS X, Лінукс, FreeBSD, Solaris, а таксама на мабільных плятформах Symbian, Java ME. Opera таксама адзіны браўзэр для гульнявых прыставак Нінтэнда. У 2009 годзе колькасьць карыстальнікаў Опэры дасягнула 40 мільёнаў чалавек, дзякуючы прадусталяванасьці на такіх мабільных прыладах, як сотавыя тэлефоны, смартфоны і кішэнныя кампутары. Існуе ў перакладзе й на беларускую мову[1].
На 2022 год у азіральніку «Опэра» існавала магчымасьць выбару «прыватнага вакна», што дазваляла вычышчаць гісторыю наведваньняў аўтаматычна. Таксама «Опэра» мела ўбудаваны пераключальнік-паўзунок «VPN» (віртуальнай прыватнай сеткі) для імгненнага ўключэньня і выключэньня доступу праз проксі-сэрвэр у Швэцыі паводле змоўчаньня або ў ЗША на выбар. Гэта дазваляла праглядаць старонкі, даступныя ў Беларусі толькі празь віртуальную прыватную сетку (ВПС). Такія самыя магчымасьці існавалі ў мабільным выданьні «Опэры» для смартфонаў на апэрацыйных сыстэмах «Андроід» і «iOS»[2].
У красавіку 1994 году навукоўцы дасьледніцкай лябараторыі нарвэскага прадпрыемства, цяпер вядомага як Тэленор, Ён Тэчнер і Хейр Іваршы пачалі стварэньне арыгінальнага азіральніка сеціва для настольных кампутараў. Першае выданьне праграмы зьмяшчала аснову для выкарыстаньня ўкладак, якія дазваляюць загружаць і праглядаць адначасова некалькі вэб-старонак у адным вакне браўзэра.
У 2001 годзе Opera пачала падтрымліваць прыладу жэсты мышы, якая палепшыла навігацыю ў сеціве, сыстэму хуткага набору, якая дазваляе хутка адчыняць сайты з галоўнай панэлі браўзэра, і мэханізм сынхранізаваньня. У 2009 годзе браўзэр стаў падтрымліваць сьцісканьне зьместу вэб-старонак, што дазволіла хутчэй іх загружаць. Браўзэр падтрымлівае наступныя магчымасьці:
20 чэрвеня 2006 году пабачыла сьвет дзявятае выданьне браўзэра зь перакладам на 25 моваў[4] і наступнымі новымі ўласьцівасьцямі:
1 верасьня 2009 году выйшла Opera 10 зь перакладам на 43 мовы і наступнымі зьменамі: