![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/ACDC_In_Tacoma_2009.jpg/640px-ACDC_In_Tacoma_2009.jpg&w=640&q=50)
AC/DC
аўстралійскі гард-рок гурт / From Wikipedia, the free encyclopedia
AC/DC (скар. ад па-ангельску: alternating current/direct current — зьменны/сталы ток) — аўстралійскі рок-гурт, сфармаваны ў Сыднэі (Аўстралія) у лістападзе 1973 году выхадцамі з Шатляндыі, братамі Малкалмам і Ангусам Янгамі.
AC/DC | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1973 — цяпер |
Адкуль | Аўстралія, Сыднэй |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | гэві-мэтал рок-н-рол |
Выдавец | Albert EMI Columbia Epic Atlantic Atco Elektra East West |
Удзельнікі | Вакал: Браян Джонсан Сола-гітара: Ангус Янг Бас: Кліф Ўільямз Барабаны: Філ Рад |
Былыя ўдзельнікі | Вакал: Бон Скот Вакал: Дэйв Эванз Бас: Марк Эванз Барабаны: Сайман Райт Барабаны: Крыс Слэйд Гітара: Стыві Янг Рытм-гітара: Малкалм Янг |
Узнагароды і прэміі | |
www.acdc.com |
Разам з такімі гуртамі як Led Zeppelin, Scorpions, Black Sabbath і Judas Priest AC/DC часта разглядаюцца як піянэры гард-року й гэві-мэталу.[1][2] Самі жа музыкі клясыфікавалі сваю музыку як рок-н-рол[3], таму што ў яе аснове ляжыць рытм-энд-блюз з моцна скажоным гучаньнем рытмічнай і сола-гітараў.
Калектыў мінуў празь некалькі зьменаў складаў, перш чым у 1975 годзе быў выдадзены першы альбом гурту, High Voltage. Склад гурту заставаўся нязьменным, пакуль бас-гітарыст Марк Эванз ня быў замешчаны Кліфам Ўільямзам у 1977 годзе. 19 лютага 1980 году ад моцнага алькагольнага ап’яненьня памёр вакаліст і аўтар песень калектыву Бон Скот. Гурт меў ўсе шанцы распасьціся, але неўзабаве замена Скоту была знойдзеная, у асобе былога вакаліста гурту Geordie Браяна Джонсана. У гэтым жа годзе гурт запісаў свой самы прадаваны альбом, Back in Black.
Калектыў прадаў звыш 200 мільёнаў копіяў альбомаў па ўсім сьвеце[4][5], уключаючы 68 мільёнаў у ЗША[6]. Самы пасьпяховы альбом, Back in Black, быў прададзены ў колькасьці больш за 22 мільёны ў ЗША[7] й больш за 42 мільёны за іх межамі[8]. AC/DC зьяўляецца самым пасьпяховым і вядомым рок-гуртом з Аўстраліі й адным з найпапулярнейшых у сьвеце.