From Wikipedia, the free encyclopedia
Бараба́н, таксама бу́бен — ударны музычны інструмэнт. У залежнасьці ад канструкцыі, адносіцца да мэмбранафонаў або ідыяфонаў. Распаўсюджаны ў большасьці народаў.
Мэмбранныя барабаны складаюцца з пустога корпусу-рэзанатару пэўнай формы або рамы, на якія нацягнутыя скураныя або плястыкавыя мэмбраны. Адносная вышыня гуку можа рэгулявацца ступеньню нацягненьня мэмбранаў. Шчылінная барабаны маюць іншую канструкцыю, без мэмбранаў. Корпус барабану робіцца з драўніны, мэталу (сталі, латуні), акрылавага плястыку[1], або нават з гліны[lower-alpha 1].
Гук атрымліваюць ударам па мэмбране драўлянай калатушкай зь мяккай канцавінай, палачкай, рукамі, а часам і церцем[2]. Для выкарыстаньня адначасова некалькіх інструмэнтаў барабаны зьбіраюцца ва ўдарную ўстаноўку.
Пры раскопках у Мэсапатаміі былі знойдзеныя адны з самых старажытных ударных інструмэнтаў у сьвеце, зробленыя ў выглядзе маленькіх цыліндраў, паходжаньне якіх датуецца 6 тысячагодзьдзем да нашай эры, да гэтага ж часу адносяць і наскальныя малюнкі ў пячорах Паўднёвай Амэрыкі[3]. Узрост знойдзенага ў Маравіі барабану датуецца 5 тысячагодзьдзем да н. э., у Старажытным Эгіпце барабаны паўсталі за 4 тысяч гадоў да н. э. Вядома аб існаваньні барабанаў у старажытным Шумэры каля 3 тысяч гадоў да н. э.[4] Аб працяглай гісторыі разьвіцьця інструмэнту сьведчыць і вялікая разнастайнасьць ягоных відаў у нашыя дні.
З самых старажытных часоў барабан выкарыстоўваўся як сыгнальны інструмэнт, а таксама для суправаджэньня рытуальных танцаў, рэлігійных абрадаў, вайсковых шэсьцяў і дзеяньняў, такіх, дзе існавала неабходнасьць выконваць рытм, напрыклад, ісьці, бегчы, цягнуць, веславаць ці біць зладжана. Да прыкладу, яшчэ ў старажытных грэкаў і рымлянаў барабан-тымпан, папярэднік сучасных літаўраў, выкарыстоўваўся ў культах Кібэлы і Вакха, а таксама ў войску і на вясьлярным флёце. І гэтак далей, напрыклад, у XVI стагодзьдзі барабаны выкарыстоўваліся ў Брытанскім войску ў пяхоце, драгунамі і кавалерыяй. За часам Генрыха VIII у кожнай роце ад 100 чалавек было двое барабаншчыкаў. У XVII стагодзьдзі асноўнымі выкарыстоўванымі сыгналамі барабаншчыкаў былі «Увага», «Шыхтавацца», «Гатоўнасьць», «Марш», «Атака», «Адступіць».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.