![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Lautenmacher-1568.png/640px-Lautenmacher-1568.png&w=640&q=50)
Музычны інструмэнт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музычны інструмэнт — звычайна, прадмет, з дапамогай якога музыкі выконваюць або імправізуюць музыку або любыя, у тым ліку і не музычныя неарганізаваныя гукі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Lautenmacher-1568.png/320px-Lautenmacher-1568.png)
Цяпер існыя звычайныя музычныя інструмэнты падпадзяляюцца на некалькі груп: струнныя шчыпковыя, струнныя смычковыя, медныя духавыя, язычковыя духавыя, драўляныя духавыя, ударныя. У асобную групу можна вылучыць клавішныя інструмэнты, хоць спосабы гуказдабываньня ў іх часцяком розныя. Агульнапрынятая навуковая класіфікацыя музычных інструмэнтаў сістэма Хорнбосцеля — Закса.