Scorpions
нямецкі рок-гурт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Scorpions (па-беларуску: «Скарпіёны») — легендарны нямецкі рок-гурт, заснаваны ў 1965 годзе ў Гановэры. Для стылю гурта былі характэрны як клясычны рок, так і лірычныя гітарныя баляды. Зьяўляецца самым папулярным рок-гуртом Нямеччыны і адным з самых вядомых гуртоў на сусьветнай рок-сцэне, які прадаў больш за 100 мільёнаў копіяў альбомаў[1].
Хуткія факты Інфармацыя, Гады ...
Scorpions | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1969 — цяпер |
Адкуль | Гановэр, Нямеччына |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Rhino, RCA, Mercury, EMI, Atlantic, WEA, BMG |
Удзельнікі | |
Кляўс Майнэ Матыяс Ябс Рудольф Шэнкер Павал Манцівода Мікі Дзі | |
Узнагароды і прэміі | |
www.the-scorpions.com |
Закрыць
Найбольш вядомымі кампазыцыямі гурта лічацца: «Rock You Like a Hurricane», «No One Like You», «Send Me an Angel», «Still Loving You» і «Wind of Change». Калектыў займае 46-ы радок у сьпісе «Найвялікшых артыстаў гард-року» па вэрсіі VH1[2].