Гановэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гано́вэр (па-нямецку: Hannover) — места ў Нямеччыне, адміністрацыйны цэнтар фэдэральнае зямлі Ніжняя Саксонія. Насельніцтва складае 534 тысяч чалавек паводле стану на 2020 год, што робіць места 13-м паводле велічыні ў краіне. Горад ляжыць у месцы зьліцьця ракі Ляйнэ і ягонага прытоку Імэ на поўдні Паўночнанямецкай раўніны. Гэта пяты паводле велічыні горад у рэгіёне ніжнянямецкага дыялекту пасьля Гамбурга, Дортмунда, Эсэна і Брэмэна. Перад тым як горад стаў цэнтрам зямлі Ніжняй Саксоніі ў 1946 годзе Гановэр быў сталіцай княства Каленбэрг з 1636 па 1692 гады, курфюрства Гановэра з 1692 па 1814 гады, Каралеўства Гановэр з 1814 па 1866 гады, правінцыі Гановэр Каралеўства Прусіі з 1868 па 1918 гады, правінцыі Гановэр Вольнай дзяржавы Прусіі з 1918 па 1946 гады і зямлі Гановэр у 1946 годзе. З 1714 па 1837 гады Гановэр быў зьвязаны асабістай уніяй з кіроўнай гановэрскай дынастыяй Вялікабрытаніі і Ірляндыі. Горад ёсьць пунктам перасячэньня чыгуначных лініяў і аўтабанаў, якія злучаюць эўрапейскія асноўныя лініі з абодвух бакоў, як то з усходу на захад і з поўначы на поўдзень. Гановэрскі аэрапорт месьціцца на поўначы ад гораду, у Лянгенгагене, і ёсьць дзевятым паводле загружанасьці аэрапортам Нямеччыны. Найбольш прыкметнымі цэнтрамі адукацыі ў горадзе ёсьць Гановэрская вышэйшая мэдычная школа, адна зь вядучых мэдычных школаў Нямеччыны, і Гановэрскі ўнівэрсытэт імя Ляйбніца.
Гановэр | |||||
ням. Hannover | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Ніжняя Саксонія | ||||
Кіраўнік: | Бэліт Онай[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 511 | ||||
Паштовы індэкс: | 30159–30659 | ||||
Нумарны знак: | H | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′28″ пн. ш. 9°44′19″ у. д. | ||||
Гановэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.hannover.de/ |