Сыднэй
сталіца Новага Паўднёвага Ўэйлзу (Аўстралія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыднэй (па-ангельску: Sydney) — найбуйнейшы й самы густанаселены горад у Аўстраліі й сталіца штату Новы Паўднёвы Ўэйлз. Сыднэй разьмешчаны на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы Тасманава мора. Жыхары Сыднэю называюцца сыднэйцамі й лічацца аднымі з самых касмапалітычных і шматнацыянальным насельніцтвам[1]. Сыднэй зьяўляецца найбуйнейшым ангельскамоўным горадам сьвету пасьля Лёндану й Нью-Ёрку[2].
Сыднэй | |||||
анг. Sydney | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1788 | ||||
Горад з: | 1842 | ||||
Краіна: | Аўстралія | ||||
Штат: | Новы Паўднёвы Ўэйлз | ||||
Плошча: | 12 367,7 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 5 131 326 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 414,9 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
летні час: | UTC+11 | ||||
Тэлефонны код: | +61 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 2000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°52′4″ пд. ш. 151°12′36″ у. д. | ||||
Сыднэй | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cityofsydney.nsw.gov.au/ |
Упершыню горад згадваецца ў 1788 годзе як брытанская калёнія ў Аўстраліі, калі ў сыднэйскай бухце камандор флёту Артур Філіп заснаваў тут калёнію-пасяленьне. Горад быў пабудаваны на пагорках у навакольлях Порт Джэксану, які вядомы як Сыднэйскія гавані, сёньня ў гэтым месцы знаходзіцца Сыднэйскі опэрны тэатар і мост Гарбар-Брыдж. Унутраныя раёны сталічнай вобласьці акружаны нацыянальнымі паркамі й прыбярэжнымі раёнамі, якія прыкметны мноствам бухтаў, рэк, заліваў і пляжаў, у тым ліку знакамітым Бондзі-Біч.
У горадзе месьцяцца шмат вядомых паркаў, як то Гайд-парк і Каралеўскія батанічныя сады. У 2010 годзе Сыднэй займаў 7-е месца ў Азіі й 28-е ў сьвеце паводле разьвіцьця эканамічных інавацыяў у сьпісе Топ 100 агенцтва 2thinknow[3]. Сыднэй таксама ўваходзіць у лік дзесяці самых зручных для жыцьця гарадоў у сьвеце[4][5].
Сыднэй мае рэпутацыю міжнароднага цэнтру гандлю, мастацтва, моды, культуры, забаваў, музыкі, адукацыі й турызму, што робіць яго адным з глябальных гарадоў у сьвеце. У горадзе праходзілі буйныя міжнародныя спартовыя мерапрыемствы, як то Гульні Брытанскай імпэрыі ў 1938 годзе, летнія Алімпійскія гульні 2000 году, а таксама фінальны матч Кубка сьвету па рэгбі ў 2003 годзе. Асноўны аэрапорт, які абслуговае горад, ёсьць Сыднэйскі аэрапорт[6]. Насельніцтва налічвае каля 4,84 млн чалавек.