23 чэ́рвеня — 175-ы дзень году (174-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 192 дні.
930 — скліканы найстарэйшы зь дзейных сёньня парлямэнтаў — ісьляндзкі Альтынг
1757 — бітва пры Плесі запачаткавала брытанскую заваёву Індыі
1758 — кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб
1812 — Напалеонаўскія войны: Напалеон I Банапарт уварваўся ў Расейскую імпэрыю
1846 — бэльгійскі вынаходнік Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынаходніцтва саксафону
1894 — у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна ўтварыўся Міжнародны алімпійскі камітэт
1941 — створаная Стаўка Галоўнага Камандаваньня Узброеных Сіл СССР
1944 — савецкія войскі распачаталі наступальную апэрацыю «Багратыён», у выніку якой немцы канчаткова пазбавіліся ініцыятывы ў вайне
1946 — у Рэгенсбургу (Баварыя) заснаванае Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны
1952 — Карэйская вайна: 500 амэрыканскіх самалётаў разбурылі пяць буйнейшых ГЭС Паўночнай Карэі
1956 — Гамаль Абдул Насэр стаў прэзыдэнтам Эгіпту і займаў гэты пост да сваёй сьмерці ў 1970
1972 — 45 краінаў пакінулі зону стэрлінга, што дазволіла іх нацыянальным валютам існаваць асобна ад брытанскай
1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць
1991 — заснаванае Беларускае згуртаваньне татараў-мусульманаў «Аль-Кітаб»
1993 — Хуан Антоніё Самаранч адкрыў Алімпійскі музэй у Лязане
1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі
- 1777 — Язэп Аляшкевіч, беларускі мастак
- 1889 — Ганна Ахматава, расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца
- 1936 — Рычард Бах, амэрыканскі пісьменьнік
- 1938 — Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзяяч
- 1962 — Вадзім Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне заалёгіі й экалёгіі
- 1963 — Лю Цысінь, кітайскі пісьменьнік-фантаст
- 1964 — Юрась Ляўкоў, беларускі музыка, бас-гітарыст гурту N.R.M.
- 1972 — Зынэдын Зыдан, францускі футбаліст альжырскага паходжаньня
- 1982 — Тацяна Сівец, беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца
- 1984 — Дафі, ангельская поп-сьпявачка