Альтынг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альтынг

А́льтынг (па-ісьляндзку: Alþingi — «Усеагульны сход») — парлямэнт Ісьляндыі. Упершыню сабраўся ў 930 годзе на палях тынга (па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе выспы, на паўночным беразе возера Тынгвадляватн. Альтынг лічыцца найстарэйшым парлямэнтам, які дзейнічае дагэтуль. У тыя часы прымаць удзел у альтынгу мелі права ўсе вольныя мужчыны. Ад самага пачатку альтынг быў месцам ня толькі прыняцьця законаў, але і вырашэньня спрэчак; законамі займалася так званая Лагрэта (па-ісьляндзку: Lögrétta), якая складалася галоўным чынам са жрацоў (па-ісьляндзку: goðar). У 1000 годзе на альтынгу большасьць выказалася за прыняцьце хрысьціянства.

Рэйк’явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880—1881)

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.