Язэп Аляшкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэ́п Аляшке́віч (23 чэрвеня 1777[1], Шылува, цяпер Расенскі раён, Ковенскі павет, Летува — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[2][3][4][5] і польскі мастак, партрэтны жывапісец; аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя, міталягічныя сюжэты.
Язэп Аляшкевіч | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1777 |
---|---|
Месца нараджэньня | Шылува, Расенскі тракт, Жмудзкае староства, Вялікае Княства Літоўскае |
Дата сьмерці | 5 кастрычніка 1830 (53 гады) |
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Жанры | партрэт |
Плынь | клясыцызм, рамантызм |
Працы | «Антыёх і Стратоніка» (1810) |
Жыцьцяпіс



Нарадзіўся ў сям’і небагатага музыкі зь мястэчка Радашкавічы (Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае). Адукацыю атрымаў пры падтрымцы графа Аляксандра Хадкевіча. Закончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту, дзе навучаўся ў 1798—1779 гадох у Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма (паводле іншых зьвестак, вучыўся ў Смуглевіча з 1800 году). З 1803 па 1806 год удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. Быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жака-Люі Давіда.
Па вяртаньні з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасьля сьмерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўнівэрсытэце. Пасьля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасьці, патрэты царскай сям’і. У 1812 годзе быў прыняты ў імпэратарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).
Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасьці чалавекам; гэта адлюстравана ў «Адступленьні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасьць ў Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу, якое займаў у асяродзьдзі пецярбурскіх масонаў. У 1822 годзе Аляшкевіч быў абраны начальнікам (maître en chaise) ложы Белага Арла.
Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Творчасьць
Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачобута, 1810) захоўваюцца ў Вільні.
Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).
Вядомыя творы
- «Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
- «Антыёх і Стратоніка» (1810; алей, холст, 170 × 247 см, Віленская карцінная галерэя Мастацкага музэю Летувы)
- «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812; Расейскі музэй)
- «Партрэт доктара мэдыцыны і хірургіі Мікалая Фёдаравіча Арэнта» (1822; Трацьцякоўская галерэя)
- «Партрэт маладой жанчыны зь дзіцем» (1824; Львоўская карцінная галерэя)
- «Партрэт Міхаіла Кутузава (Галянішчаў-Кутузаў, князь Смаленскі)» (1830-я гады, алей, холст, 142 × 115 см, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.