22 жні́ўня — 235-ы дзень году (234-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 132 дні.
- 1760 — Леў XII, папа рымскі
- 1854 — Мілан I, сэрбскі кароль
- 1861 — Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч
- 1862 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар
- 1867 — Максімілян Біхэр-Бэнэр, швайцарскі лекар і дыетоляг
- 1874 — Макс Шэлер, нямецкі філёзаф
- 1880 — Горх Фок, нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры
- 1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка
- 1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году
- 1917 — Джон Лі Гукер, амэрыканскі гітарыст і сьпявак
- 1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1928 — Карлгайнц Штокгаўзэн, нямецкі кампазытар
- 1939 — Сяргей Казлоў, савецкі пісьменьнік-казачнік, паэт
- 1950 — Анатоль Мяцельскі, беларускі матэматык
- 1963 — Торы Эмас, амэрыканская сьпявачка, піяністка, аўтар песень
- 1964 — Матс Віляндэр, швэдзкі тэнісыст
- 1966 — Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй, брытанскі актор, вядомы як Містэр Эка ў сэрыяле «Згубленыя»
- 1971 — Рычард Армітэдж, ангельскі актор
- 1155 — Каноэ, 76-ы імпэратар Японіі
- 1188 — Кароль Фэрдынанд II Ліёнскі
- 1241 — Рыгор IX, папа рымскі
- 1280 — Мікалай III, папа рымскі
- 1286 — Эрык V Кліпінг, кароль Даніі
- 1350 — Філіп VI, кароль Францыі
- 1485 — Рычард III, кароль Ангельшчыны
- 1494 — Ганс Мэмлінг, бэльгійскі мастак
- 1553 — Джон Дадлі, ангельскі адмірал і палітык
- 1748 — Людвік Францішак Карвацкі, езуіт, прэфэкт, прафэсар філязофіі, матэматыкі й грэцкае мовы, місіянэр
- 1806 — Жан Фраганар, францускі мастак
- 1860 — Аляксандар Габрыель Дэкан, францускі мастак
- 1891 — Ян Нэруда, чэскі журналіст, паэт і пісьменьнік
- 1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык
- 1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць
- 1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
- 1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч; кандыдат філялягічных навук
- 1989 — Аляксандар Якаўлеў, савецкі авіяканструктар
- 1991 — Барыс Пуга, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністар унутраных справаў СССР (1990—1991), чалец Дзяржаўнага камітэту па надзвычайных становішчах СССР
- Расея: Дзень дзяржаўнага сьцяга