Э́йдур Сма́ры Гуд’ёнсэн (па-ісьляндзку: Eiður Smári Guðjohnsen; нарадзіўся 15 верасьня 1978 году ў Рэйк’явіку) — ісьляндзкі футбаліст, які выступаў на пазыцыях паўабаронцы і нападніка. Зорныя часы гульца прайшлі ў клюбах «Чэлсі» й «Барсэлёна». Зьяўляўся капітанам нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.
Эйдур Гуд’ёнсэн | ||
Eiður Smári Guðjohnsen | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 верасьня 1978 (46 гадоў) Рэйк’явік, Ісьляндыя | |
Рост | 185 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1995 1995—1997 1998 1998—2000 2000—2006 2006—2009 2009—2010 2010 2010— 2011 2011—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 2015 2016 |
Валюр Рэйк’явік ПСВ Рэйк’явік Болтан Ўандэрэрз Чэлсі Барсэлёна Манака → Тотэнгэм Готспур Сток Сіці → Фулгэм АЕК Сэркль Бруге Бруге Болтан Ўандэрэрз Шыцзячжуан Эвэр Брайт Мольдэ |
17 (7) 13 (3) 6 (0) 59 (19) 196 (54) 109 (19) 9 (0) 11 (1) 4 (0) 10 (0) 10 (1) 13 (6) 45 (5) 21 (5) 14 (1) 13 (1) |
Зборныя | ||
1996—2016 | Ісьляндыя | 88 (26) |
Бацька Эйдура, Арнор Гуд’ёнсэн[a], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісьляндзкага футболу і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар’еры ў Бэльгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бэльгію. Пасьля вяртаньня сям’і ў Ісьляндыю ў канцы кар’еры Арнора Эйдур прыйшоў у клюб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросьце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галяндзкі «ПСВ Эйндговэн». Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю зь іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гуд’ёнсэн дэбютаваў у першай камандзе «ПСВ» у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны».
24 красавіка 1996 году Арнор і Эйдур Гуд’ёнсэн увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісьляндыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.
У канцы 1996 году Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасьля гэтай траўмы. За гэты час «ПСВ» скасаваў зь ім кантракт. Эйдур перайшоў у ангельскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сэзоне (1999/00) у першай лізе і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналаў Кубка Ангельшчыны і Кубка ангельскай лігі.
У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гуд’ёнсэна прадалі ў «Чэлсі» за £4 млн Разам з галяндцам Джымі Флёйдам Гасэльбайнкам Эйдур склаў «сьмяротную» для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Гасэльбайнку зь яго 27 галамі.
Яго ўменьне весьці й кантраляваць мяч, сумешчанае з моцнымі ўдарамі, дазваляла яму забіваць прыгожыя, запамінальныя галы за час знаходжаньня ў «Чэлсі». Яго ўдар празь сябе ў матчы зь «Лідсам» у сэзоне 2002/03 яшчэ доўга будуць успамінаць заўзятары «арыстакратаў». Хоць Эйдур і ўславіўся як пасьпяховы гулец нападу, бамбардзір, яго ўменьне гуляць у дотык і чытаць гульню дазволіла Жузэ Маўрыньню адсунуць Эйдура бліжэй да цэнтру поля, зрабіўшы яго адным з дыспэтчараў «Чэлсі». Партугальскі трэнэр нават назваў Гуд’ёнсэна «бялявым Марадонай» пасьля бліскучай гульні Эйдура ў 2005 годзе супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».
Пасьля куплі Раманам Абрамовічам «Чэлсі» ў 2003 годзе і набыцьці дарагіх і зорных гульцоў, уключаючы Адрыяна Муту, Дыд’е Драгба й Эрнана Крэспа, было меркаваньне, што Гуд’ёнсэну ня знойдзецца месцы ў складзе. Аднак ён застаўся асноўным гульцом у сэзонах 2003/04 і 2004/05, а ўжо ў сэзоне 2005/06, калі «Чэлсі» ў другі раз запар стаў чэмпіёнам, Эйдур саступіў месца ў паўабароне Майклу Эсьену, а ў нападзе Эрнану Крэспа й Дыд’е Драгба, стаўшы зьяўляцца на поле, у асноўным выходзячы на замену.
Пасьля некалькіх гучных набыцьцяў «Чэлсі» ў пачатку міжсэзоньня 2006 году, сярод якіх былі патэнцыйныя канкурэнты Эйдура ў дужаньні за месца ў складзе, нападнікі Андрэй Шаўчэнка й Салямон Калю і паўабаронца Міхаэль Баляк, было паднята пытаньне аб мэтазгоднасьці прыбыцьця Гуд’ёнсэна ў складзе «Чэлсі» ў сэзоне 2006/07. Нягледзячы на чуткі аб яго пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд» і «Рэал Мадрыд», а таксама некаторыя іншыя, 14 чэрвеня 2006 году ён падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» тэрмінам на 3 гады з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год. Ён быў закліканы стаць заменай Гэнрыку Лярсану, які рашыў завяршыць кар’еру ў камандзе свайго роднага гораду, «Хэльсынборг»[1][2]. Сума трансфэру склала 12 млн эўра, і яшчэ 3 млн эўра будзе заплачана, калі Эйдур стане асноўным гульцом «Барсэлёны».
28 жніўня Гуд’ёнсэн дэбютаваў у чэмпіянаце Гішпаніі ў матчы супраць «Сэльты» (Віга). За тры хвіліны да канца гульні ён забіў пераможны для «Барсэлёны» гол. 31 кастрычніка Эйдур забіў у матчы Лігі чэмпіёнаў гол сваёй былой камандзе «Чэлсі». Пасьля таго, як Самюэль Это’о атрымаў цяжкую траўму, ісьляндзец пасьпяхова замяніў яго ў асноўным складзе ў якасьці асноўнага нападніка каманды.
ПСВ Эйндговэн:
«Чэлсі»:
«Барсэлёна»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.