сталіца Ісьляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйк’я́вік (па-ісьляндзку: Reykjavík) — сталіца і найбуйнейшы горад Ісьляндыі. Насельніцтва складае 120 165 жыхароў (2008). З улікам гарадоў-спадарожнікаў колькасьць насельніцтва сягае да 200 000 чалавек, што складае каля 65% насельніцтва краіны. Горад разьмешчаны на паўднёвым-захадзе Ісьляндыі, зьяўляецца сэрцам культурнай, эканамічнай і дзяржаўнай дзейнасьці краіны. Лічыцца, што Рэйк’явік стаў першым сталым паселішчам у Ісьляндыі каля 870 году. Гэта адзін з самых чыстых і бясьпечных гарадоў у сьвеце[1][2].
Рэйк’явік | |||||
ісьл. Reykjavík | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1786 | ||||
Краіна: | Ісьляндыя | ||||
Мэр: | Ён Гнар | ||||
Плошча: | 274,5 км² | ||||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) | |||||
колькасьць: | 120 165 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 437,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Паштовы індэкс: | 101–155 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 64°8′51″ пн. ш. 21°56′6″ з. д. | ||||
Рэйк’явік | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.rvk.is |
Ісьляндыя была заселеная нарвэскімі і кельцкімі імігрантамі на працягу канца IX і пачатку X стагодзьдзяў. У адпаведнасьці зь сярэднявечнай «Кнігай пра ўзяцьце зямлі» (па-ісьляндзку: Landnamabók), Інгальф Арнарсан, першы ісьляндзкі пасяленец, пабудаваў сваю фэрму на паўвострвве, дзе цяпер знаходзіцца Рэйк’явік.
Шмат стагодзьдзяў пасьля, каля сярэдзіны XIX стагодзьдзя, маленькі гарадок пачаў вырастаць побач з фэрмай Рэйк’явік дзякуючы каралеўскаму казначэю Скулі Магнусану, вядомаму як «бацька Рэйк’явіку», які заснаваў шарсьцяныя майстэрні ў Рэйк’явіку ў межах сваёй дзейнасьці па мадэрнізацыі ісьляндзкай эканомікі. Гэта паслужыла штуршком да пачатку разьвіцьця Рэйк’явіку як гораду. Статус гораду Рэйк’явік атрымаў у 1786 годзе.
Ісьляндзкі парламент альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) упершыню сабраўся ў 930 годзе на Палях тынга (Тынгвелір, па-ісьляндзку: Þingvellir) на паўднёвым захадзе Ісьляндыі. У 1798 годзе альтынг быў скасаваны, але ў 1845 годзе адноўлены ў Рэйк’явіку, дзе знаходзілася кіраўніцтва краіны і адміністрацыя. Калі Ісьляндыя дамаглася самакіраваньня, а потым і назалежнасьці ад Даніі, Рэйк’явік зрабіўся сталіцай краіны.
З паскарэньнем эканамічнага прагрэсу ў XX стагодзьдзі рос і Рэйк’явік, але асабліва хуткае разьвіцьцё ён атрымаў у другой палове XX стагодзьдзя.
Нягледзячы на тое, што Рэйк’явік знаходзіцца на поўначы Атлянтыкі, клімат у горадзе больш мяккі, чым у многіх іншых мясцовасьцях, што знаходзяцца на такой самай шыраце. Сярэднюю тэмпэратуру ўзімку магчыма параўнаць з тэмпэратурай у Нью-Ёрку. Узімку ў сталіцы Ісьляндыі тэмпэратура рэдка апускаецца ніжэй за −10 °C. Усё гэта дзякуючы цёплай плыні Гальфстрыму.
Клімат субарктычны марскі, зіма мяккая, з адлігамі (сярэдняя тэмпэратура студзеня 0,4 °C) дзякуючы цёплым водам плыні Ірмінгера, лета прахалоднае (сярэдняя тэмпэратура ліпеня 11—12 °С). Колькасьць ападкаў складае 800 мм за год. Вада ў заліве зімой не замярзае. Характэрнымі зьяўляюцца частыя зьмены надвор’я.
1801 | 1860 | 1901 | 1910 | 1920 | 1930 | 1940 | 1950 | 1960 | 1970 | 1980 | 1985 | 1990 | 1995 | 2003 | 2006 | 2008 |
600 | 1450 | 6321 | 11 449 | 17 450 | 28 052 | 38 308 | 55 980 | 72 407 | 81 693 | 83 766 | 89 868 | 97 569 | 104 258 | 113 387 | 116 446 | 118 861 |
У сталіцы знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Ісьляндыі.
Хальгрымскірк'я — лютэранская царква. Гады будаўніцтва: 1938—1986
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.