«Сэркль» (па-нідэрляндзку: Cercle) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. Заснаваны ў 1899 годзе. Трохразовы чэмпіён Бэльгіі, двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.
Сэркль Бруге | |
Поўная назва | Cercle Brugge Koninklijke Sportvereniging |
---|---|
Заснаваны | 1899 |
Горад | Бруге, Бэльгія |
Стадыён |
Ян Брэйдэль Умяшчальнасьць: 29 042 |
Кіраўнік | Манака |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Про Ліга |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы cerclebrugge.be (нід.) (фр.) |
Гісторыя
«Сэркль» быў закладзены 9 красавіка 1899 году былымі вучнямі інстытуту імя Сьвятога Францішка Ксавэры, які месьціцца ў Бруге. Першапачаткова суполка засяроджвалася на пяці відах спорту, як то футболе, крыкеце, тэнісе, бегу і роварным спорце.
«Сэркль» далучыўся да Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі ў 1900 годзе і атрымаў 12 парадкавы нумар рэгістрацыі. У тым жа годзе клюб пераехаў з свайго футбольнага поля пры інстытуце да пляцоўкі ў Сынт-Андрыесе, дзе былі лепшыя ўмовы, а таксама добрае разьмяшчэньне бліжэй да галоўнай чыгуначнай станцыі Бруге. Першыя посьпехі клюбу былі дасягнутыя на Кубку Анры Фрэйса ў 1902 годзе, дзе бругаўцы перамаглі клюб «Алімпік» з францускага Лілю і каманду «Туркуэн». Па здабыцьці яшчэ некалькіх аматарскіх кубкаў «Сэркль» дамогся свайго першага вялікага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Бэльгіі ў сэзоне 1910—1911 гадоў. Цікава, што паміж «Сэрклем» і «Бруге», галоўным супернікам клюбу, у выніку быў толькі адзін пункт перавагі. Пагатоў, у апошным туры лёс зьвёў супернікаў паміж сабою. Іхняе суперніцтва скончылася ўнічыю 1:1, што было на карысьць «Сэрклю».
Праз тры гады бэльгійскі футбол быў спустошаны Першай сусьветнай вайной. «Сэркль» страціў двух гульцоў першай каманды — Люіса Баса і Жазэфа Эўрара. Клюбны стадыён і аб’екты інфраструктуры былі пашкоджаныя, а былы выбітны гулец клюбу Альфонс Сыкс быў забіты ў баі. «Сэркль» аднавіў свае выступы ў 1919 годзе амаль цалкам новым складам. Адзіным гульцом, які яшчэ быў у шыхтах клюбу, быў Люіс Саіс. Спадзеваў на новую каманду амаль не было, але ў выніку «Сэркль» фінішаваў трэцім у лізе. У 1921 годзе клюб пастанаіў збудаваць помнік у гонар загінулых гульцоў на Першай сусьветнай вайне, але адкрыцьцё было азмрочанае трагедыяй, бо замоўлены біплян, які меўся праляцець над стадыёнам, упаў на зямлю. У выніку загінулі два пасажыры. Помнік па-ранейшаму існуе і зараз стаіць ля стадыёну Яна Брэйдэля.
Склад
- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.