Remove ads
партугальскі футбольны трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Жузэ́ Маўры́нью (па-партугальску: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нарадзіўся 26 студзеня 1963 году, Сэтубал) — партугальскі футбольны трэнэр, сын партугальскага брамніка і трэнэра Фэлікса Маўрыньню. Працаваў з камандай ангельскага клюбу «Чэлсі», зь якім расстаўся 19 верасьня 2007 годзе па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 году Маўрынью падпісаў кантракт зь мілянскім «Інтэрам»[5]. 28 траўня 2010 году перайшоў у «Рэал» з Мадрыду. З 27 траўня 2016 году да 18 сьнежня 2018 году ўзначальваў «Манчэстэр Юнайтэд»[6].
Жузэ Маўрыньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1963[1][2][3] (61 год) Сэтубал, Партугалія | |
Рост | 174 см[4] | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Трэнэрскія клюбы | ||
2000 2001—2002 2002—2004 2004—2007 2008—2010 2010—2013 2013—2015 2016—2018 |
Бэнфіка Лісабон Уніян Лейрыя Порту Чэлсі Лёндан Інтэрнацыянале Мілян Рэал Мадрыд Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд |
Цяпер лічыцца адным з найлепшых трэнэраў у Эўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе эўрапейскія трафэі з «Порту» і прывесьці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасьля 50-гадовага перапынку.
Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фэлікс Маўрынью (на той момант трэнэр «Віторыі», у мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памагатым, бо клюб быў небагаты, яму проста бракавала пэрсанала. І з 16 гадоў Жузэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, разьяжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненьні выніку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.