![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Massed_bands.jpg/640px-Massed_bands.jpg&w=640&q=50)
Шатляндцы
тытульная нацыя Шатляндыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шатля́ндцы (анг. Scottish people, Scots, анг.-шат. Scots fowk, Scots, гэльск. Albannaich) — этнічная група, якая пражывае на поўначы Вялікабрытаніі ў Шатляндыі, аўтахтонная этнічная група й асноўнае насельніцтва Шатляндыі. У гістарычным дачыненьні мае складанае паходжаньне, паходзячы ў выніку даўняга ўзаемадзеяньня такіх этнічных і пляменных групаў як пікты, гэлы, брыты, пасьля чаго значны гістарычны ўнёсак аказалі германскія народы — англасаксы, старажытныя скандынавы й нарманы.
Шатляндцы | |
Агульная колькасьць | ~ 6—8 млн. чал., 28—40 млн. чал. (дыяспара шатляндзкага паходжаньня) |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Мовы | ангельская (галоўным чынам шатляндзкі варыянт ангельскае мовы), шатляндзкая германская, шатляндзкая кельцкая мовы |
Рэлігія | хрысьціянства (прэсьбітэрыянства, шатляндзкая эпіскапальная царква і г.д.), агнастыцызм, атэізм |
Блізкія этнасы | іншыя кельцкія народы (у прыватнасьці, ірляндцы й мэнцы), некаторыя германскія народы |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Massed_bands.jpg/640px-Massed_bands.jpg)
Сучаснае найменьне ў беларускай мове паходзіць ад тэрміну лацінскага паходжаньня Scotti, якое тычыла плямёнаў гэлаў, што ў V ст. н.э. засялілі захад Шатляндыі з тэрыторыі паўночнай Ірляндыі[1].
З гістарычных прычынаў шатляндцы або насельніцтва шатляндзкага паходжаньня шырока прадстаўленае дыяспарай краінаў, якія ў мінулым знаходзіліся пад культурным уплывам Вялікабрытаніі, эміграцыі спрыялі таксама прамысловы спад і рэзкія зьмены ў сельскай гаспадарцы, якія адбываліся ў пэрыяд XVIII—ХІХ стст. На цяперашні час найбольшая колькасьць шатляндцаў за выняткам Шатляндыі пражывае ў ЗША й Канадзе[2].