Ірляндцы
этнічная група / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірля́ндцы (саманазва: Muintir na hÉireann, Na hÉireannaigh) — этнас кельцкага паходжаньня, які паходзіць з востраву Ірляндыя, дзе маюць аднайменную нацыянальную дзяржаву, Рэспубліку Ірляндыя. Насельніцтва Ірляндыі паводле ацэнак складае 4 525 281 чалавек, зь якіх да ірляндцаў належаць 3 927 143 чалавекі, аднак згодна з агульнымі ацэнкамі ад 50 да 80 млн чалавек па ўсім сьвеце маюць ірляндзкае паходжаньне. Гістарычныя прычыны абумовілі шырокія працэсы міграцыі ірляндцаў з востраву Ірляндыя, дзе заклаўся ірляндзкі этнас, у выніку чаго людзі ірляндзкага паходжаньня ў большасьці сваёй пражываюць галоўным чынам у англамоўных краінах, у прыватнасьці, у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе й Аўстраліі, дзе колькасьць ірляндцаў пераўзыходзіць колькасьць ірляндцаў ва ўласна Ірляндыі. Найбольшая колькасьць ірляндцаў на цяперашні час пражывае ў ЗША, пры гэтым найбольшая ў сьвеце дзель ірляндцаў ад насельніцтва за выняткам Рэспублікі Ірляндыя назіраецца ў Аўстраліі.
Ірляндцы | |
Колькасьць | ~ 80 млн. чалавек |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
Ірляндыя 3 927 143 чал., ЗША ~ 40 000 000 чал., Вялікабрытанія ~ 14 000 000 чал., Аўстралія ~ 7 000 000 чал., Канада 4 544 870 чал., Аргентына ~ 1 000 000 чал. |
Мовы |
ірляндзкая (гістарычна мова большасьці, нацыянальная мова), ангельская (ірляндзкі варыянт), ольстэрска-шатляндзкая, шэлта |
Рэлігія | хрысьціянства (каталіцтва, радзей — пратэстантызм) |
Блізкія этнасы | іншыя кельцкія народы (у прыватнасьці, шатляндцы й мэнцы) |
Гістарычна ірляндцы маюць кельцкае паходжаньне, паходзячы ад плямёнаў гэлаў, што робіць ірляндцаў этнасам, роднасным іншым сучасным кельцкім народам, асабліва шатляндцам і мэнцам.