Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году — 17-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, які будзе ладзіцца УЭФА. Турнір мае адбыцца на 10 стадыёнах у 10 гарадах Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 году[1]. Зборная Італія будзе абараняць свой тытул, пасьля таго, як папярэдні раз апэнінцы перамаглі зборную Ангельшчыны паводле сэрыі пэнальці[2].
Гэты артыкул мае зьвесткі пра чаканыя падзеі |
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году Эўропа | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Эўропа |
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 14 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 54 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу |
Алімпіяштадыён, Бэрлін |
Статыстыка чэмпіянату | |
← 2020 2028 → |
Гэта будзе ўжо трэці раз, калі спаборніцтва будзе ладзіцца ў Нямеччыне, а таксама другі раз пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе. Гэтак першынство 1988 году ладзілася ў ФРН, а на чэмпіянаце Эўропы 2020 году некалькі матчаў гуляліся ў Мюнхэне на Альянц-Арэне. З гэтым чэмпіянатам турнір вернецца да звычайнага чатырохгадовага цыклю, пасьля таго, як чэмпіянат Эўропы 2020 году быў затрыманы да 2021 году праз пандэмію каранавірусу.