Мюнхэн
места ў Баварыі (Нямеччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мю́нхэн (па-нямецку: München) — сталіца і адначасова найбуйнейшы горад адной зь нямецкіх фэдэральных зямель — Баварыі. Гэта трэці паводле велічыні горад Нямеччыны пасьля Бэрліну і Гамбургу і адзіннацаты горад Эўрапейскага Зьвязу на 2020 год. У аглямэрыцыі налічваецца каля 6 млн жыхароў[5]. Мюнхэн месьціцца на беразе ракі Ізару, які ёсьць прытокам Дунаю, на поўнач ад Баварскіх Альпаў і ёсьць цэнтрам баварскага адміністрацыйнага рэгіёну Верхняя Баварыя, пры гэтым зьяўляючыся самым густанаселеным муніцыпалітэтам краіны. Горад ёсьць другім паводле велічыні ў рэгіёне баварскага дыялекту пасьля Вены.
Мюнхэн | |||||
ням. München | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1158[1] | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Баварыя | ||||
Кіраўнік: | Дытэр Райтэр[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 089 | ||||
Паштовы індэкс: | 80331–81929, 85540 | ||||
Нумарны знак: | M, MUC | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°8′15″ пн. ш. 11°34′30″ у. д. | ||||
Мюнхэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://stadt.muenchen.de/rathaus.html |
Пасьля таго, як у 1806 годзе Баварыя стала сувэрэнным каралеўствам, Мюнхэн стаў буйным эўрапейскім цэнтрам мастацтва, архітэктуры, культуры і навукі. Горад моцна бамбаваўся за часам Другой сусьветнай вайны, але аднавіў большую частку свайго традыцыйнага гарадзкога пэйзажу. Па сканчэньні пасьляваеннай амэрыканскай акупацыі ў 1949 годзе ў гады гэтак званага эканамічнага цуду, Мюнхэн зьведаў вялікі рост насельніцтва і падвышэньне эканамічнай магутнасьці. Мюнхэн ладзіў летнія Алімпійскія гульні 1972 году і быў адным з гарадоў, якія прымалі матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 і 2006 гадоў. Сёньня Мюнхэн ёсьць сусьветным цэнтрам мастацтва, навукі, тэхналёгіяў, фінансаў, выдавецкай справы, культуры, інавацыяў, адукацыі, бізнэсу і турызму і мае вельмі высокі ўзровень і якасьць жыцьця, займаючы першае месца ў Нямеччыне і трэцяе ў сьвеце ў адпаведнасьці з дасьледаваньнем 2018 году[6]. Адзін з найважнейшых эканамічных, транспартных і культурных цэнтраў сучаснай Нямеччыны.