беларускі гісторык, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Усе́валад Мака́равіч Ігнато́ўскі (19 красавіка 1881, вёска Такары, цяпер Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці — 4 лютага 1931, Менск) — беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч. Першы прэзыдэнт АН Беларусі (1928).
Усевалад Ігнатоўскі лац. Usievaład Ihnatoŭski | |
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1881 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 лютага 1931 (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Тартускі ўнівэрсытэт (1911) |
Занятак | гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Беларуская школьная рада Меншчыны |
У 1911 годзе скончыў Тартускі ўнівэрсытэт (Юр’еўскі). У 1914—1921 працаваў выкладнікам, старшынём пэдагагічнай рады Менскага настаўніцкага інстытуту. У 1915 стварыў культурна-асьветніцкую арганізацыю «Наш край» (у 1917 пераўтвораная ў арганізацыю «Маладая Беларусь»). У час польскай акупацыі ў студзені 1920 на базе «Маладой Беларусі» стварыў Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Як яе старшыня 31 ліпеня 1920 удзельнічаў у падпісаньні «Дэкларацыі аб абвяшчэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Са сьнежня 1920 народны камісар асьветы БССР. У 1926 старшыня, з 1927 першы прэзыдэнт Інстытуту беларускай культуры, са сьнежня 1928 прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук, дырэктар Інстытуту гісторыі.
У час кампаніі супраць гэтак званага нацыянал-дэмакратызму ў 1930 быў вызвалены ад пасады прэзыдэнта АН Беларусі, як «кулацкі агент» выклікаўся на допыты ў АДПУ. Неўзабаве выключаны з партыі. Пачалася крытыка ягоных гістарычных поглядаў, абсурднае цкаваньне. 3 лютага 1931 году Янка Купала залечваў у шпіталі рану, якую нанёс сабе пры спробе самагубства. У гэты дзень яго наведаў Ігнатоўскі і паведаміў, што ўсе абвінавачваньні супроць Купалы перакладзеныя на Ігнатоўскага. Скончыў жыцьцё самагубствам 4 лютага 1931. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэньні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму. Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.
Ён падзяляў гісторыю Беларусі на 5 пэрыядаў:
Папярэднік — |
Прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук сьнежань 1928 — люты 1931 |
Наступнік Павал Горын (Каляда) (люты 1931 — люты 1936) |
Быў жанаты (з 1908) з Марыяй Севасьцянаўнай Арэф’евай. Сыны: Міхаіл, Юры, Валянцін. Уся сям’я трапіла пад рэпрэсіі, Юры і Валянцін былі расстраляныя ў 1937.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.