Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цкава́ньне — гвалт, пагроза і прымус для злоўжываньня, запалохваньня і захопніцкага панаваньня над іншымі. Часта зьяўляецца паўтаральным і выступае ў якасьці звычкі. Істотнай перадумовай выступае адчуваньне няроўнасьці ў грамадзкай і цялеснай сіле. Выяўляецца праз вуснае дамаганьне і пагрозу, цялесны напад і прымус. Тлумачыцца адрозьненьнем паводле веравызнаньня, выгляду, грамадзкага слою, жэстаў, здатнасьці, паводзінаў, плоці, радаводу, расы, росту, сілы, славы і характару. Пры ажыцьцяўленьні згуртаваньнем называецца траўляй. Культура цкаваньня найчасьцей сустракаецца ў двары і школе, на працоўным месцы і дома. Выклікае працяглую адзіноту, прыгнечанасьць і трывогу, нізкую самаацэнку і павышаную хваравітасьць, як і непаслухмянасьць сярод дзяцей. Прадухіленьню цкаваньня спрыяе ўсьведамленьне і разуменьне ўласных і чужых пачуцьцяў.
Вылучаюць 4 віды цкаваньня: 1) вуснае, 2) душэўнае (пачуцьцёвае, стасункавае), 3) сеціўнае, 4) цялеснае. Вуснае, душэўнае і цялеснае найчасьцей сустракаюцца ў пачатковай школе. Сеціўнае цкаваньне — у сярэдняй школе (старэйшых клясах).
Цкаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.