Уладзіме́р Аляксе́евіч Арло́ў (нарадзіўся 25 жніўня 1953 году, Полацак) — беларускі празаік, паэт, гісторык.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Уладзімер Арлоў.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Закрыць
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў сям’і інтэлігентаў (маці працавала выкладчыцай гісторыі, бацька — пракурорам). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў у Наваполацку настаўнікам гісторыі (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу, намесьнікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (1976—1986), пасьля пераезду ў Менск — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. З 1988 у БНФ «Адраджэньне», двойчы выбіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жыве ў Менску.
У сакавіку 2024 году антыбеларуская частка летувіскай супольнасьці абвясьціла Ўладзімера Арлова «галоўным ідэолягам ліцьвінізму» і выступіла з пагрозамі на адрас гісторыка, што прычынілася сьпярша да скасаваньня, а потым пераносу яго сустрэчы з чытачамі ў Вільні[2]. Тым часам памагатыя рэжыму Лукашэнкі (расейскай акупацыйнай адміністрацыі) яшчэ ў кастрычніку 2022 году абвясьцілі гістарычныя кнігі Ўладзімера Арлова «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і пачалі зьнішчаць іх — у прыватнасьці, першае і другое выданьне кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі»[3].
Піша пра найважнейшыя падзеі, зьявы і постаці беларускай гісторыі, малавядомыя гістарычныя факты[4]. У кнізе «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» падкрэсьлівае, што «мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[5]
Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (Наваполацак, 1973). Падчас навучаньня ў БДУ стаў адным з ініцыятараў выпуску ў Мінску самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Мілавіца» (1974—1976), за што выклікаўся ў КДБ, для «прафіляктычных гутарак». Разам з В. Мудровым у 1970—1980-х узяў удзел у памнажэньні і пашырэньні шэрагу забароненых на той час беларускіх выданьняў, сярод якіх быў «Расейска-беларускі (крыўскі) слоўнік» В. Ластоўскага.
Вядомасьць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, затым зьвярнуў на сябе ўвагу як арыгінальны эсэіст і паэт.
Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
Творы Ўладзімера Арлова перакладаліся на шмат якія мовы, у тым ліку на ангельскую, нямецкую, польскую, швэдзкую, чэскую, украінскую, вугорскую, францускую, румынскую, расейскую, эстонскую, летувіскую, латыскую, славацкую, грузінскую ды інш. . Больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990 эсэ «Незалежнасьць — гэта…».
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакумэнтальных фільмаў «Еўфрасіньня Полацкая», «Полацкія лябірынты», «Сімяон Полацкі» ды іншых.
Пераклаў з расейскай мовы на беларускую кнігу Мікалая Улашчыка «Была такая вёска» (1989), з украінскай мовы на беларускую кнігі Валерыя Шаўчука «Забойства Пятра Невядомага» (1993), Аляксандра Ірванца «Роўна / Ровно» (2007).
«Уладзімер Арлоў — майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).
- Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986
- День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988
- Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989
- Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990
- Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991
- Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992
- Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая. — Мн., 1992
- Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992
- «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992
- Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992
- Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993
- Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994
- Таямніцы полацкай гісторыі. Гістарычныя эсэ. — Мн., 1994, 2000, 2002, 2008
- Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995
- Тайны полоцкой истории. Історіческіе эссе. — Мн., 1995, 2012
- Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003
- Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998
- Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998
- Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
- Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. (У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня, 1999, 2000, 2002
- Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы. — Мн., 2000
- Requiem dla piły motorowej. Proza. — Białystok, 2000
- Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001
- Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001
- Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. — Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013
- Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003, 2013
- Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003
- Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004
- Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005
- Реквієм для бензопилки. Оповідання та повість. — Київ, 2005
- Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005
- Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. — Мн., 2005
- Kochanek jej wysokości. Proza. — Wrocław. 2006
- Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006
- Час чумы. Аўдыёкніга. — Мн., 2006
- Імёны Свабоды. Эсэ. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020
- Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Мн.,, 2007
- Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — Мн,, 2008
- Сны імператара. Аўдыёкніга. — Мн., 2008
- Паўстанцы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008
- Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — Мн., 2008
- Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — Мн., 2008
- Prom przez kanał La Manche. Wiersze. — Gdańsk., 2009
- Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. Вершы. — Мн., 2009
- Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010
- Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011
- Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012
- Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. Вершы. — Мн., 2012
- Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя. Мастак Зьміцер Герасімовіч. — Браціслава, 2012, 2013
- Страна Беларусь. Иллюстрированная история. Художник Змицер Герасимович. — Братислава, 2013
- This country called Belarus. An Illustrated History — Bratislava, 2013
- Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World — Мн., 2014
- Patria aeterna: apaviadańni — Miensk, 2015
- Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Мастак Павел Татарнікаў, Мн., 2016, 2017, 2019
- Танцы над горадам. Тры аповесці — Мн., 2017
- Краіна Ур. Вершы. — Мн., 2018
- Я марыў стаць шпіёнам. Выбраная проза. Мн., 2018
- Вустрыцы а пятай раніцы. Выбраныя эсэ. Мн., 2018
- Архіварыус Война. Гістарычная проза. Мн., 2018
- Танцы на горадам. Проза апошніх гадоў. Мн, 2018
- Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history. — Vilnius, 2018
- Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes. — Vilnius, 2018
- Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань. Балады — Мн., 2018
- Porucznik Piatrowicz i chorąży Duch. Ballady — Lublin, 2021
- Все як раніше лише імена змінилися. Вірші — Київ, 2021
- Краєвид з ментоловим ароматом. Коротка проза — Львів, 2021
- 1986 — Прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі за кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына».
- 1990 — Мэдаль Францішка Скарыны «за ўнёсак у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры».
- 1993 — Выдавецкая прэмія імя Ўладзімера Караткевіча за кнігі «Еўфрасіння Полацкая» і «Рандэву на манеўрах».
- 1996 — Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Таямніцы полацкай гісторыі».
- 1998 — Прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Божая кароўка зь Пятай авеню».
- 2004 — Прэмія імя Барыса Кіта (Нямеччына).
- 2006 — Прэмія «Залатая літара» за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш».
- 2010 — Міжнародная прэмія «Эўрапейскі паэт свабоды» (Польшча) за кнігу «Паром празь Ля-Манш»)[6].
- 2015 — Прэмія часопісу «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за аповесьць «Танцы над горадам».
- 2015 — Срэбны мэдаль «Zasłużony Kulturze Gloria Artis» (Польшча).
- 2016 — Міжнародная літаратурная прэмія «Алеко» (Баўгарыя).
- 2016 — Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Імёны Свабоды».
- 2017 — Прэмія Цёткі за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».
- 2018 — Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца за кнігу «Танцы над горадам».
- 2019 — Мэдаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 28.