Сталовічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стало́вічы[1], Ста́лавічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Смалянкі. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 758 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы (лінія Менск — Берасьце); на аўтамабільнай дарозе Гарадзішча — Баранавічы.
Хуткія факты
Сталовічы лац. Stałovičy | |
Былы касьцёл Мальтыйскага ордэну | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Сталовіцкі |
Насельніцтва: | 758 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225313 |
СААТА: | 1204890041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′39″ пн. ш. 26°2′8″ у. д. |
Сталовічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сталовічы ![]() ![]() Сталовічы | |
![]() |
Закрыць
Сталовічы — даўняе места гістарычнай Наваградчыны, колішняя рэзыдэнцыя Мальтыйскага ордэну. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.