From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́т міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе кіраўніцтва сыстэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных установаў, а таксама мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў у Беларусі. Паводле Закону, штоквартал падае прэзыдэнту справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і пастановаў прэзыдэнта. З 1994 году прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам, з 1996 году са згоды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Намесьнікі прэм’ера, міністры і старшыні дзяржкамітэтаў прызначаюцца прэзыдэнтам[7].
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | СМ РБ |
---|---|
Папярэднік | Савет міністраў БССР |
Дата ўтварэньня | 18 верасьня 1991 (33 гады таму) |
Тып | урад |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Маскоўскі раён, вул. Савецкая, д. 11[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Прэм’ер-міністар | Раман Галоўчанка[2] |
Першы намесьнік | Мікалай Снапкоў |
Намесьнікі | Юры Назараў, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак, Пётар Пархомчык[3] |
Міністар эканомікі | Аляксандар Чарвякоў |
Асноўныя асобы | Юры Селівёрстаў, Сяргей Алейнік[4] |
Кіроўны орган | Прэзыдыюм |
Зьвязаныя кампаніі | «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам» |
Сайт | government.gov.by |
Колішняя назва | Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994[5] — 24 лістапада 1996)[6] |
Падае ў адстаўку па рашэньні, перавыбраньні і заканчэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта, выказе недаверу Палатай прадстаўнікоў. Пры гэтым працягвае ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэньня новага складу[8]. Правамоцныя пасяджэньні праводзяцца прынамсі аднойчы на тры месяцы пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў прысутных. На пасяджэньнях разглядаюцца падрыхтоўка і выкананьне каштарысу, захады разьвіцьця краіны, кірункі дзяржаўнага кіраваньня, падрыхтоўка справаздачы аб дзейнасьці перад прэзыдэнтам. Пастановы могуць касавацца прэзыдэнтам. Распараджэньні прэм’ера выдаюцца на даручэньне Савета міністраў.
Паводле 106-га артыкула зьмененай Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляе Ўрад — Савет міністраў Рэспублікі Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня». Згодна са 107-м артыкулам Канстытуцыі «Урад Рэспублікі Беларусь:
У склад Савету Міністраў Беларусі ўваходзяць[7]:
Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[9]:
Правамоцныя пасяджэньні Прэзыдыюма праводзяцца прынамсі штомесяц пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў ад агульнай колькасьці сябраў[9].
Пасада[4] | Імя |
---|---|
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | Раман Галоўчанка |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | Зьміцер Круты |
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | Васіль Герасімаў |
Старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[13] | Павал Калавур |
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Мікалай Снапкоў |
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | Юры Шулейка, Пётар Пархомчык, Ігар Петрышэнка, Анатоль Сівак |
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | Юры Чабатар |
Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь | Юры Селівёрстаў |
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | Максім Рыжанкоў |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.