Павал Калаур

беларускі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia

Пава́л Уладзі́меравіч Калау́р[1][2], часам Калаву́р[3] (нар. 1962, в. Белавуша, Столінскі раён) — беларускі эканаміст, са сьнежня 2014 году па 10 сакавіка 2025 год Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі. Кандыдат эканамічных навук.

Хуткія факты Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, Прэзыдэнт ...
Павал Калавур
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
28 сьнежня 2014  10 сакавіка 2025
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Папярэднік Надзея Ермакова
Наступнік Раман Галоўчанка
Старшыня праўленьня Белзьнешэканомбанку
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1962(1962)
в. Белавуша , Столінскі раён Берасьцейская вобласьць, БССР
Адукацыя
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёньня — Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт) у 1980 годзе па спэцыяльнасьці «Улік ў ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёньня — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт) па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысэртацыю. Тэмай дасьледаваньня былі эканамічныя перадумовы і наступствы манэтарнага саюзу Беларусі і Расеі. Ацэньваў ён іх нэгатыўна[4].

Працаваў у Стаўпцоўскім, Бярэзінскім, Валожынскім аддзяленьнях Дзяржбанку СССР — спачатку эканамістам, пасьля намесьнікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985—1987). З 1988 году кіраваў Валожынскім аддзяленьнем Аграпрамбанку СССР, а пасьля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзяленьня Белаграпрамбанку (да 1993). У 1993—1999 быў намесьнікам старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намесьнікам старшыні. У 2010—2014 кіраваў Белзьнешэканомбанкам[5].

28 сьнежня 2014 прызначаны старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі. Вызвалены ад гэтай пасады 10 сакавіка 2025[6].

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.