From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамантычнасьць — баляда Адама Міцкевіча, паўсюдна ўзнаваная за літаратурны маніфэст польскага рамантызму.
Рамантычнасьць | |
Romantyczność | |
Рамантычнасьць З тому Балядаў і рамансаў | |
Жанр: | баляда |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1821 |
Публікацыя: | 1822 |
Выдавецтва: | Юзэф Завадзкі |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Баляда была напісана ў канцы студзеня 1821 у Вільні, выдана як першы − калі не лічыць сэнтымэнтальнага ўступу пад назвай Ключыкі (па-польску: Pierwiosnek) − твор тому Балядаў і рамансаў з 1822. Такім чынам, верш стаў унікальным крэда й адкрыцьцём, ня толькі дэбютанцкага твору паэзыі Міцкевіча, але таксама цэлага будучага творчага шляху паэта[1]. Працягам гэтай кароткай баляды зьяўляецца матыў пакутаў віны Густава з IV часткі Дзядоў.
Сюжэт твору заснаваны на матыве каханьня ашалелай з каханьня Карусі й памерлага Ясенька (Яся), стала для таго часу падствай гучнай спрэчкі за новыя аўтарытэты маралі й пазнаньня(pl). Гэта таксама быў дыялёг паміж галасамі эпохі, паміж голасам, што сыходзіць у эпоху асьветніцтва(pl), і маладым пакаленьнем рамантыкаў, што ўносіла экзыстэнцыйную якасьць, заснаваную на «пачуцьцю й веры». У тым часе твор выклікаў скандал, бо ўтрымліваў свайго роду разьлічэньне паэта са сваім былым прафэсарам −Янам Сьнядэцкім(pl), а таксама нібы залішнюю эротыку[2].
У цэнтры баляды «Рамантычнасьць» Адама Міцкевіча дзяўчына Каруся, у якой два гады таму памёр яе нарачоны Ясенька. Дзяўчына бачыць яго ноччу й размаўляе зь ім, але людзі ёй ня вераць. Яна просіць Ясенку застацца да раніцы, каб людзі ўбачылі яго й не лічылі яе вар’яткай. Але Ясенка сыходзіць яшчэ да сьвітаньня. Людзі зьбіраюцца й выклікаюць старога мудраца, які заяўляе, што ў дзяўчыны галюцынацыі. Людзі вераць мудрацу, а не дзяўчыне.
Чытач можа альбо паверыць Карусі й яе рамантычнай аргумэнтацыі, альбо мудрацу — ягоннай рацыяналістычнай аргумэнтацыі. Тэма прывідаў працягнецца і ў наступных творах Адама Міцкевіча[3]. У Рамантычнасьці Ясенька як ў народных паданьнях адыходзіць зь першымі сьпевамі пеўня.
Некаторыя дасьледнікі прапануюць падзел рамантызму на дзьве фазы[4].
Рамантычнасьць зьяўляецца першасным творам раньняй фазы разьвіцьця польскага рамантызму, абумоўленага «нэгатыўным рамантызмам»[4]. Гэтая клясыфікацыя вынікае з адмаўленьня, якім напоўнены твор; асноўны элемэнт пасланьня — бунт і «зварот да ўяўленьня». Такім чынам, асноўны пасыл рамантызму — гэта заклік да разбурэньня асьветніцкага парадку замест жаданьня пабудаваць новы, заснаваны на паэтычным геніі і шатабрыянаўскага «генія хрысьціянства», якім было імкненьне, што характарызавала пазьнейшы рамантызм, званым «пазытыўным рамантызмам»[4].
Дэвізам твору Міцкевіч абраў цытату з Гамлета Шэксьпіра:
|
Аднак міцкевічаўскія «Вочы душы» не абмяжоўваюцца толькі шэксьпіраўскай сытуацыяй, бо іх роля ў творы пацьвярджаецца найперш багатай філязафічнай традыцыяй[5].Рамантычныя размовы аб кагнітыўных здольнасьцях чалавека ў нерацыянальных катэгорыях мелі свой фармальны пачатак у дуалістычнай філязофіі Плятона. У яго падыходзе «вочы душы» — гэта бесьцялесная сутнасьць, здольная непасрэдна бачыць плятонаўскія ідэі, «форма вернага быцьця». Гэтае разважаньне працягнулі Цыцэрон і Люкрэцыюс, уводзячы паняцьце «ўнутранага вока», а таксама хрысьціянская рэлігія з пасланьнем Паўла з Тарсу.
У раньні новы час гэтай зьявай займалася філязофія Асьветніцтва. Нікаля Буалё-Дэпрэа казаў пра «духоўныя вочы», але пад гэтым тэрмінам ён меў на ўвазе ня менш як — душу, якая можа бачыць толькі дзякуючы розуму. У сваю чаргу, паводле Жана Батыста Расіна «бачыць у духу» азначала прарочае бачаньне, такое ж, як тое, што паказвалі вялікія біблейскія дзеячы. Але ўсе гэтыя канцэпцыі адрозьніваліся ад бачаньня Міцкевіча, а за ім — і польскіх рамантыкаў. Першым мысьляром, які заклаў асновы новай якасьці пазнаньня, быў Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж[5]. Далейшымі апорамі апынуліся: апалягет «уяўленьня» Ўільям Блэйк і Ёган Готліб Фіхтэ.
У першую чаргу, «вочы душы» Рамантычнасьці пагарджалі пачуцьцёвым пазнаньнем. Побач паэты ў першых шэрагах той крытыкі стаяў Маўрыцы Махнацкі, які пісаў, што «звычайнае вока» не ў стане пранікнуць ані да «ядра натуры», ані да «таямніцаў сэрца»[5]. Міцкевічаўскія «пачуцьцё й вера мацьней гавораць мне» выяўляе асаблівасьці ірацыянальныя. У гэтым кантэксьце духоўныя бачаньне Карусі становіцца нейкай звышнатуральнай ласкай спасьціжэньня сутнасьці схаванага ад «зьнешняга бачаньня», абмежаванага пачуцьцямі ці розумам. Назіраецца ўзаемасувязь «вока душы» і паэтычнага уяўленьня — (творчай — imagination, а пераймальнай − fancy), творчая сіла пераўтварэньня фантазыі ў рэальнасьць. У гэтай якасьці Міцкевіч вызначаў і рамантычнае «Абсалютнае Я».
Баляда Міцкевіча калісьці выклікала скандал ня толькі таму, што сьмела скінула з п’едэсталаў найвялікшых асьветніцкіх аўтарытэтаў. Спрыялі гэтаму − пэрвэрсыйныя на той час − тэмы эратызму[2] у паводзінах галоўнай гераіні твору, пастаўленыя аўтарам у цэнтар увагі. Каруся, якая замяніўшы дзень у ноч, ап’яняла свае пачуцьці і лашчылася са сваім памерлым каханым, больш за тое — на людзкім гарадзкім рынку, тым самым выклікала абурэньне старэйшага пакаленьня, якое ахоўвала старое разуменьне маралі[2].
|
Як напісаў Адам Важык, «гэты эксьгібіцыянізм быў тым больш гарачым, бо быў чульлівы, усеяным ласкавымі памяншальнымі словамі»[2].
У пэўным сэнсе працягам Рамантычнасьці стаў маналёг роспачы Густава з IV часткі Дзядоў.
|
У сусьветнай літаратуры XIX стагодьдзя падобнай да Рамантычнасьці была баляда францускага парнасіста − Леконта дэ Ліля, Christine (1862).
Рамантычнасьць стала крыніцай шматлікіх адсылак і згадак у пазьнейшай польскай літаратуры. Спасылаліся на яе між іншым Юльюш Славацкі, Антоні Лянгэ і Ўладзіслаў Бранеўскі.
На беларускую мову баляду пераклала вядомая беларуская пісьменьніца Ніна Тарас[7].
На ангельскую мову баляду пераклаў вядомы ангельскі паэт Ўістан Г’ю Одэн(en)[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.