![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Melnichenko_Andrey.jpg/640px-Melnichenko_Andrey.jpg&w=640&q=50)
Прадпрымальніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прадпрыма́льніцтва — гаспадарчая дзейнасьць асобаў і іх аб’яднаньняў ад уласнага імя на ўласную рызыку і за кошт сваёй маёмасьці дзеля ўстойлівага атрыманьня даходу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Melnichenko_Andrey.jpg/640px-Melnichenko_Andrey.jpg)
Паўнавартасна ажыцьцяўляецца пры рынкавым ладзе. Уласьціва ўсім відам уласнасьці, у тым ліку дзяржаўнай. Яго разьвіцьцю спрыяюць заахвочваньне спаборніцтва, прыватызацыя прадпрыемстваў і разьдзяржаўленьне ўласнасьці. Можа ажыцьцяўляцца ў выглядзе пасярэдніцтва, гандлёвага закупу, кансультацыяў і гандлю каштоўнымі паперамі. Дазваляецца пры ўмове дзяржаўнага ўліку прадпрымальніка. Паводле віду бывае прыватным і супольным. Можа суправаджацца выкарыстаньнем наёмнай працы і стварэньнем юрыдычнай асобы. Заканадаўства вызначае правы прадпрымальніка: 1) ствараць прадпрыемствы; 2) набываць маёмасьць і маёмасныя правы прадпрыемстваў і асобаў; 3) наймаць і звальняць работнікаў на ўмовах кантрактаў; 4) устанаўліваць від, парадак і памер аплаты працы нанятых асобаў; 5) складаць распарадак гаспадарчай дзейнасьці; 6) выбіраць пастаўнікоў і спажыўцоў; 7) устанаўліваць цэны і расцэнкі; 8) адчыняць рахункі ў банках ды ажыцьцяўляць разьлікі і пазычаньні; 9) распараджацца прыбыткам пасьля выплаты падаткаў; 10) карыстацца страхаваньнем маёмасьці і работнікаў; 11) браць удзел у зьнешнегаспадарчых зносінах; 12) ажыцьцяўляць валютны абмен[1].