Прадпрыма́льніцтва — гаспадарчая дзейнасьць асобаў і іх аб’яднаньняў ад уласнага імя на ўласную рызыку і за кошт сваёй маёмасьці дзеля ўстойлівага атрыманьня даходу.
Паўнавартасна ажыцьцяўляецца пры рынкавым ладзе. Уласьціва ўсім відам уласнасьці, у тым ліку дзяржаўнай. Яго разьвіцьцю спрыяюць заахвочваньне спаборніцтва, прыватызацыя прадпрыемстваў і разьдзяржаўленьне ўласнасьці. Можа ажыцьцяўляцца ў выглядзе пасярэдніцтва, гандлёвага закупу, кансультацыяў і гандлю каштоўнымі паперамі. Дазваляецца пры ўмове дзяржаўнага ўліку прадпрымальніка. Паводле віду бывае прыватным і супольным. Можа суправаджацца выкарыстаньнем наёмнай працы і стварэньнем юрыдычнай асобы. Заканадаўства вызначае правы прадпрымальніка: 1) ствараць прадпрыемствы; 2) набываць маёмасьць і маёмасныя правы прадпрыемстваў і асобаў; 3) наймаць і звальняць работнікаў на ўмовах кантрактаў; 4) устанаўліваць від, парадак і памер аплаты працы нанятых асобаў; 5) складаць распарадак гаспадарчай дзейнасьці; 6) выбіраць пастаўнікоў і спажыўцоў; 7) устанаўліваць цэны і расцэнкі; 8) адчыняць рахункі ў банках ды ажыцьцяўляць разьлікі і пазычаньні; 9) распараджацца прыбыткам пасьля выплаты падаткаў; 10) карыстацца страхаваньнем маёмасьці і работнікаў; 11) браць удзел у зьнешнегаспадарчых зносінах; 12) ажыцьцяўляць валютны абмен[1].
У Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) каапэратывы (1988—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне (1992—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з 1996 г.)[1]. На 2011 г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў; звыш 6,3% насельніцтва Беларусі)[2].
- Вольга Лета — прадпрымальніца зь Беларусі.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.