From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й І́гаравіч Мельнічэ́нка (нарадзіўся 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі) — буйны расейскі прадпрымальнік, найбагацейшы ўраджэнец Беларусі за мяжою ў 2011 годзе.
Андрэй Мельнічэнка | |
Андрэй Ігаравіч Мельнічэнка | |
Род дзейнасьці | прадпрымальніцтва |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1972 (52 гады таму) |
Месца нараджэньня | Гомель, Беларуская ССР |
Месца вучобы | |
Занятак | бізнэсмэн, прадпрымальнік, мэцэнат |
Бацька | Ігар Мельнічэнка |
Жонка | Аляксандра Мельнічэнка |
Узнагароды | |
Дадаткова | Акцыянэр ААТ «Эўрахім» (Масква), уласнасьць — $ 15,5 млрд (2018) |
Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-фізыка 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі, дзе скончыў 9 клясаў школы №11. Браў удзел у школьных алімпіядах гораду, вобласьці й Беларусі па фізыцы. 10-ы й 11-ы клясы скончыў у фізыка-матэматычнай школе-інтэрнаце імя Андрэя Калмагорава пры Маскоўскім унівэрсытэце, пасьля якой з 1989 да 1992 году навучаўся на фізычным факультэце ўнівэрсытэту. У 1997 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт» у Расейскай эканамічнай акадэміі (Масква)[1].
У 2003 годзе пазнаёміўся, а ў верасьні 2005-га ажаніўся з сэрбскаю мадэльлю Аляксандраю Нікаліч. Жыве ў Маскве.
У 1991 годзе адкрыў прадпрыемства «Спадарожнік» (па-расейску: «Спутник»), якое па чарзе займалася продажам паездак на адпачынак, службовага абсталяваньня ды валютным абменам на Кастрычніцкай плошчы Масквы[2]. У сакавіку 1993 году стаў сузаснавальнікам і першым старшынём (да 2004 году) банку «Маскоўскі дзелавы сьвет» (па-расейску: «Московский деловой мир»; Новасыбірск), а ў 1997-м — аднаасобным уласьнікам. У 2003 годзе прадаў палову акцыяў банку супольніку (з 1996 г.) Сяргею Папову. У сьнежні 2006 году абмяняў астатнюю палову на ўсе паі мінэральна-хімічнай кампаніі «Эўрахім» (Масква).
Таксама мае 50% паёў заснаванага ў 2001 годзе ААТ «Сыбірская вугальна-энэргетычная кампанія» (Масква)[3].
26 траўня 2009 году сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.