Маёмасьць
сукупнасьць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў ва ўласнасьці, гаспадарчым вядзеньні або кіраваньні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маёмасьць — сукупнасьць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў ва ўласнасьці фізычнай або юрыдычнай асобы, дзяржавы ці ў гаспадарчым вядзеньні або кіраваньні арганізацыі.
- Ня варта блытаць з уласнасьцю.
Падкляса ад | тавар |
---|---|
Частка больш агульнага | капіталізм |
Магчымыя прычыны | канвэнцыя, мараль, прыроднае права |
Вывучаецца ў | эканоміка, палітычная эканомія, сацыялёгія, антрапалёгія, права |
Мае якасьць | уласнасьць |
Улучае грошы і каштоўныя паперы, а таксама неаддзельныя ад асобы правы, што не пераносяцца на іншую асобу (пэнсія і алімэнты)[1]. Прадугледжвае маёмасныя правы на атрыманьне рэчаў і маёмаснага задавальненьня ад іншых асобаў. Вызначае маёмаснае становішча праваўласьніка ў спалучэньні зь яго абавязкамі. Пры атрыманьні ў спадчыну і пераўтварэньні юрыдычнай асобы адбываецца правапераемства маёмасьці[2]. Права ўласнасьці на маёмасьць магчыма набыць на падставе дамовы куплі-продажу, мены, дарэньня і іншай угоды пра адчужэньне, такіх як рэнта. Перадачу права карыстацца маёмасьцю прадугледжваюць такія ўгоды, як наём, пракат, лізінг і пазыка[3].