![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/IMO_logo.svg/langbe-tarask-640px-IMO_logo.svg.png&w=640&q=50)
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы
Штогадовая прадметная алімпіяда, якая праводзіцца з 1959 году. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы (МАМ) — штогадовая прадметная алімпіяда, якая праводзіцца з 1959 году.
Хуткія факты Дысцыпліна, Дата зьяўленьня ...
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы | |
Апошні сэзон: 2018 | |
![]() Лягатып з 1995 г. | |
Дысцыпліна | матэматыка |
---|---|
Дата зьяўленьня | 21 ліпеня 1959 (64 гады таму) |
Дзейны чэмпіён | ЗША (7) |
Найбольш тытулаў | Кітай (19) |
Кваліфікацыя | нацыянальная алімпіяда |
Спонсар(ы) | Фонд МАМ (Канбэра, Аўстралія) |
Узровень у пірамідах | міжнародны |
Закрыць
З 2009 году ў алімпіядзе ўдзельнічаюць школьнікі з больш як 100 краінаў, у якіх пражывае звыш 90% насельніцтва Зямлі. Ад кожнай краіны можа выступаць каманда лікам да 6 спаборнікаў, якія перамаглі на нацыянальнай алімпіядзе па матэматыцы. Удзельнікам прапануецца рашыць 6 задачаў, за кожную зь якіх даюць па 7 балаў. Задачы ахопліваюць такія галіны матэматыкі, як альгебра, геамэтрыя, камбінаторыка і тэорыя лікаў. З 1993 году на МАМ выступаюць школьнікі ад Беларусі, якія перамаглі на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы.