From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэ́мэн (па-нямецку: Bremen [ˈbʁeːmən]) — горад на поўначы Нямеччыне. Уваходзіць разам з Брэмэсгафэнам у склад зямлі Брэмэну. Брэмэн з насельніцтвам прыблізна 550 тысячаў жыхароў зьяўляецца дзясятым паводле велічыні горадам Нямеччыны.
Брэмэн | |||||
ням. Bremen | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Брэмэн | ||||
Кіраўнік: | Андрэас Бавэншультэ[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 0421 | ||||
Паштовы індэкс: | 28195, 28197, 28199, 28201, 28203, 28205, 28207, 28209, 28211, 28213, 28215, 28217, 28219, 28237, 28239, 28259, 28277, 28279, 28307, 28309, 28325, 28327, 28329, 28355, 28357, 28359, 28717, 28719, 28755, 28757, 28759, 28777, 28779 | ||||
Нумарны знак: | HB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′33″ пн. ш. 8°48′26″ у. д. | ||||
Брэмэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.bremen.de/ |
Першыя паселішчы на Вэзэры паўсталі паміж I і VIII стагодзьдзямі. Ужо ў 150 годзе александрыйскі географ Кляўдыюс Пталемэй згадаў адно з такіх паселішчаў пад імем Fabiranum (у іншым варыянце Phabiranum).
Горад Брэмэн быў заснаваны ў 787 годзе Карлам Вялікім у якасьці біскупскай рэзыдэнцыі. Росквіт гораду пачаўся з 845 году, калі ён знаходзіўся пад кіраваньнем арцыбіскупа Адэльбэрта.
У 1260 годзе горад далучыўся да Ганзейскага зьвязу. Імклівае эканамічнае разьвіцьцё дазволіла Брэмэну выйсьці з-пад улады арцыбіскупа і стаць вольным горадам. Сымбалямі гэтае свабоды сталі ўзьведзеныя на галоўнай плошчы Ролянд (1404) і будынак ратушы (1409).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.