Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геамэ́трыя — разьдзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны ды іх абагульненьні. Геамэтрыя паўстала незалежна ў шэрагу раньніх навук у якасьці разьдзелу практычных ведаў адносна даўжыні, месцы і аб’ёмаў прадметаў, з элемэнтамі фармальнай матэматычнай навукі. Каля III стагодзьдзя да н. э. геамэтрыя была ўведзена ў аксіёматычнай форме Эўклідам, яна ўсталявала стандарт выкладаньня навукі на шматлікія стагодзьдзі наперад[1]. Архімэд распрацаваў геніяльныя мэтады для разьліку плошчаў і аб’ёмаў, шмат у чым апярэджваючы сучаснае інтэгральнае вылічэньне. Астраномія, асабліва ейны разьдзел вылічэньня становішча зорак і плянэтаў на нябеснай сфэры, а таксама апісаньне адносінаў паміж рухамі нябесных целаў, служыла важнай крыніцай геамэтрычных задачаў на працягу наступнага пэрыяду. Геамэтрыя ўваходзіла ў сьпіс сямі вольных мастацтваў, якія лічыцца неабходнымі для засваеньня вольнымі грамадзянамі.
Першымі, хто пачалі займацца геамэтрыяй былі старажытныя эгіпцяне. У Старажытнай Грэцыі з VII стагодзьдзя да н. э., з часоў Талеса Мілецкага, пачынаецца новы этап разьвіцьця геамэтрыі. Яна набывае характэрныя для яе абстрактныя кірункі, у ёй у гэты час ўзьнікла практыка доказаў. Грэцкі мысьляр мілецкай школы Анаксымандар распачаў першую спробу стварэньня сыстэматычнага курсу для выкладаньня геамэтрыі. Гэтае пераўтварэньне адбылося шляхам абстрагаваньня ад любых уласьцівасьцяў целаў, акрамя ўзаемнага становішча і велічыні. Навукай геамэтрыя стала, калі ад набору рэцэптаў навукоўцы перайшлі да ўсталяваньня агульных заканамернасьцяў. Далейшыя спробы пабудовы сыстэматычных курсаў матэматыкі належаць Гіпакрату Хіёскаму, Фёдару Кірэнскаму, Архіту Тарэнцкаму, Эўдоксу Кнідзкаму і шматлікімі іншымі навукоўцамі. Яны стварылі матэматычную аснову для далейшага разьвіцьця навукі, тэарэтычнага прыродазнаўства і філязофіі Старажытнай Грэцыі. Грэкі склалі першыя сыстэматычныя і доказныя працы па геамэтрыі, вялікі ўнёсак вырабілі Эўклід, Архімэд, Апалён Пэргаўскі.
Цэнтральнае месца сярод іх займаюць складзеныя каля 300 году да н. э. «Пачаткаў» Эўкліда. Гэтая праца і дагэтуль застаецца ўзорным выкладаньнем у духу аксіёматычнага мэтаду, то бок усе палажэньні выводзяцца лягічным шляхам зь невялікім лікам відавочна паказаных і ня даводзімым здагадак — аксіёмаў. Геамэтрыя грэкаў, званая сёньня эўклідавай, або элемэнтарнай, займалася вывучэньнем простых формаў: простых, роўніцаў, адрэзкаў, шматкутнікаў і шматкантовікаў, канічных перасекаў, а таксама куляў, цыліндраў, прызмаў, пірамідаў і конусаў. Вылічваюць плошчы і аб’ёмы гэтых аб’ектаў. Пераўтварэньні ў асноўным абмяжоўваліся геамэтрычным падабенствам.
Геамэтрыю ўмоўна можна падзяліць на наступныя разьдзелы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.