вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́нскі дзяржа́ўны лінгвісты́чны ўнівэрсытэ́т (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт | |
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт | |
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 28 лістапада 1948 (75 гадоў таму) |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Баранава Натальля Пятроўна |
Колькасьць пэрсаналу | 1186 (2011) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | Гарадзкі |
Былыя назвы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (да 13 кастрычніка 1993 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | www.mslu.by |
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 годзе ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]
За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]
На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў[4].
На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.
Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).
Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[5]
Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[5]
У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[6]
Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Натальля Баранава(be), рэктар унівэрсытэту, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасьць[10].
Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія рушылі за, як многія лічаць, фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў[11][12], МДЛУ стаў адным з эпіцэнтраў грамадзянскае актыўнасьці студэнтаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі[13][14]. За гэта студэнты арыштаваліся міліцыяй і сілавікамі неўсталяванага падпарадкаваньня на тэрыторыі ўнівэрсытэту, пры гэтым адміністрацыя ўнівэрсытэту не прапаноўвала абарону сваім студэнтам і замест гэтага забараняла ўсе пратэсты на тэрыторыі кампуса[14][15][16]. Нягледзячы на адсутнасьць падтрымкі студэнтаў з боку адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка пасьля асабіста зьмяніў рэктара ўнівэрсытэту[17][18]. Шэраг вучоных, якія працуюць у МДЛУ, запісалі відэазварот, у якім асудзілі рэакцыю ўнівэрсытэту[15]. За гэтым усьлед рушыла рэакцыя кіраўніцтва: дацэнта, які прапрацаваў у МДЛУ 28 гадоў, звольнілі за падтрымку студэнцкіх пратэстаў і страйк[19], за ім рэпрэсавалі таксама і іншых выкладчыкаў, якія падтрымалі пратэстуючых[20].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[15][21]. У справаздачы «International Media Support(en)», у прыватнасьці, было адзначана, што «падзеі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных установаў»[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.