беларускі музыка, паэт, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зáйдэль-Вольскі[1]; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».
Лявон Вольскі лац. Lavon Volski | |
Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі | |
Дата нараджэньня | 14 верасьня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, пісьменьнік, паэт, сьпявак, журналіст, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальнік |
Гады дзейнасьці | 1981 — цяпер |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара фартэпіяна |
Псэўданімы | Kanzler |
Гурты | |
Бацька | Артур Вольскі |
Маці | Сьвятлана Яўсеева[d] |
Узнагароды | |
Сайт | lavonvolski.com |
Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Ягоны дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 2010)[2].
У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).
У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі[3], а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).
Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Ад 2010 году ўдзельнічае ў стварэньні перадачы радыё Свабода «Саўка ды Грышка»[4], працуе дыктарам[5]. Першая жонка Ганна Вольская (1975—2016[6]) была музычным прадусарам. У іх ёсьць дачка Адэля (нар. у 1998). У лютым 2018 году пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, вядомай пад творчым псэўданімам Яня Ядвабная[7].
У канцы 2023 году беларускія суды ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram ды Instagram[8].
У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, (альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба»[9] ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet»[10]. Пасьля негалоснай забароны выступаў N.R.M. пачаў актыўна выступаць сольна. У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. У 2011 году музыкі гурту N.R.M. пачалі выступаць бяз Вольскага[11]. З Ганнай Хітрык была прэзэнтаваная песьня «А я спадзяюся і веру»[12]. У 2012 годзе Вольскі пачаў выступаць з Паўлам Аракелянам, саксафаністам гурту Apple Tea[13].
Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Міларусь» з сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[14].
Як мастак аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.
Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.
Аўтар праграмы «Назад у будучыню» і «Шыльды» на тэлеканале Белсат.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.