Apple Tea
беларускі джазавы гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Apple Tea — вядомы беларускі джазавы гурт з Менску. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз бэнд, які грае сучасны джаз і фьюжн[1].
Apple Tea | |
Гады | 1994 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Жанр | джаз |
apple-tea.com (рас.) |
Заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідэр, бас-гітара, кампазыцыя і аранжыроўкі, Аляксандар Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.
У розныя гады ў склад групы ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песьняры»), Аляксандар Старажук — перкусыя («Ляпіс Трубяцкой» 2002). Група ўдзельнічала ў студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.
Першая зь беларускіх гуртоў выдала альбом у Расеі, першая выдала відэавэрсыю сольнага канцэрту. З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-01 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». У 2005 група мела склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандар Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Напрыканцы 2005 на месца Андрэя Ўскова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павал Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.
Дыскаграфія
- 2013 — TEN-TEN
- 2009 — Apple Tea V
- 2006 — Instead of You
- 2003 — Warsaw Zoo
- 2000 — Bee Dance
- 1999 — Angry Girls
Сінглы
Удзел у складанках
- 2003 — «It’s No Good» — у зборніку «Personal Depeche»
Узнагароды
- Лепшы кліп «Яблочный чай» (Рок-каранацыя 2006);
- «Найлепшы джаз-выканаўца (калектыў)» (Нацыянальная музыкальная прэмія, 2012)[4]
Літаратура
- Д.П. «APPLE TEA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 26–27. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.