From Wikipedia, the free encyclopedia
Любіша Савіч (па-сэрбску: Љубиша Савић; 11 жніўня 1958, Ковачыца — 7 чэрвеня 2000, Біеліна) — югаслаўскі сэрбскі вайсковы й грамадзкі дзяяч, удзельнік Грамадзянскае вайны ў Босьніі, камандзір сэрбскае лёгкапяхотнае брыґады «Пантэры». Вайсковы псэўданім — «маёр Маўзэр».
* па-сэрбску: Љубиша Савић | |
11 жніўня 1958 — 7 чэрвеня 2000 * | |
Мянушка | Любо Маўзэр (па-сэрбску: Љубо Маузер), Маўзэр |
---|---|
Месца нараджэньня | Ковачыца, СФРЮ |
Месца сьмерці | Біеліна, Рэспубліка Сэрбская, Босьнія і Герцаґавіна |
Прыналежнасьць | |
Гады службы | 1992—1996 |
Званьне | маёр |
Камандаваў | Ґвардыя «Пантэры» |
Бітвы/войны | Басьнійская вайна |
Нарадзіўся 11 жніўня 1958 у сям’і Джорджэ й Анкі Савічаў. Выхоўваўся ў партыярхальнай сям’і зарам з старэйшым братам. Скончыў прафэсійную тэхнічную вучэльню ў Біеліне, пасьля чаго 1982 року скончыў Вышэйшую школу сацыяльных працоўнікаў. Паступіў на пэдаґаґічны факультэт унівэрсытэту, працаваў у Сацыяльным цэнтры ў Біеліне, займаў пасаду сакратара Асацыяцыі глухіх і слабачуючых асобаў Біеліны. Савіч займаў пасаду дырэктара муніцыпальнага фонду сацыяльнае ды дзіцячае абароны.
1981 рокам Любіша ажаніўся з сваёй аднакурсьніцай, у шлюбе ў іх нарадзіліся два сыны (жонка ды сыны мешкаюць па гэты дзень у Біеліне). Савіч быў верным сем’янінам, спрыяў адкрытай, сяброўскай і здаровай атмасфэры ў сям’і. Захапляўся рыбалкаю, настольным тэнісам і баскетболам. Вольны час праводзіў таксама ў сваёй майстэрні, дзе займаўся вырабам вырабаў з дрэва й мэтала. Савіч таксама любіў чытаць мастацкую літаратуру, у яго хаце было шмат кнігаў айчыннае й замежнае літаратуры. Захапляўся рок-музыкаю 1970-х рокаў, гуляў у шахі, быў чальцом шахматнага клюбу «Пантэры».
У Камуністычнай партыі Любіша Савіч не знаходзіўся, ды й у палітыку доўгі час ён ня ўмешваўся. Аднак пасьля сустрэчы зь Ёванам Рашкавічам Савіч заняўся грамадзка-палітычнаю дзейнасьцю. Ён быў чальцом Сэрбскага фонду салідарнасьці ды чальцом садружнасьці сэрбаў у Босьніі й Герцаґавіне. Вялікі яго ўклад у стварэньне Сэрбскае дэмакратычнае партыі й зьяўленьне яе аддзелаў у Сэмбэрыі ды Маевіцы; акрамя ўсяго іншага, Савіч удзельнічаў у першых выбарах Біелінскае таварыскае Скупшчыны.
Савіч стаў заснавальнікам Сэрбскае нацыянальнае ґвардыі ў Біеліне, якая пазьней перарасла ў 1-ю лёгкую біелінскую пяхотную брыґаду. Ґвардыя ў народзе насіла імя «Пантэры». Любіша кіраваў гэтаю ґвардыяй падчас шматлікіх вайсковых апэрацыяў. Яго вялікі запас ведаў, здольнасьць хутка і стрымана выконваць свае абавязкі ў крытычных сытуацыях ды сьветапогляд (чалавек, на ягоную думку, ёсьць ґрунтам усяго сьвету), дазволіла яму стаць адным з найвядомейшых камандзіраў і афіцэраў. Сваёю ўлюбёнаю зброяю ён лічыў пісталет тыпу «Маўзэр», у гонар якога атрымаў сваю мянушку. Мабілізаваць Савіч сваю ґвардыю «Пантэраў» цалкам хутка: яго стараньнямі ў частцы зьявіўся бранятанкавы «жалезны батальён», у складзе якога былі танкі Т-55, бронетранспартэры М-60ПБ і імправізаваная бронетэхніка; таксама ў яго частцы былі пяць летакоў (у тым ліку выведвальны UTVA 75).
У рокі Басьнійскае вайны Маўзэр неаднаразова ратаваў сэрбскія вёскі ад рабаваньня й зьнішчэньня басьнійцамі. Так, вядомы выпадак, калі «Пантэры» выратавалі ад гібелі вёску Смолуча, якую спрабавалі спаліць басьнійскія баявікі. У пачатку лета 1995 року места Лукавац, ля якое месьцілася вёска, кантралявалася басьнійцамі, і адтуль баявікі зьдзяйсьнялі вылазкі ў розныя вёскі, вынішчаючы там цывільнае насельніцтва. Мірныя мешканцы хаваліся ў сяле Смолуча. Калі колькасьць людзей у вёсцы дасягнула 7 тысячаў, 18 чэрвеня 1995 2-і корпус мусульманскае арміі под кіраўніцтвам харвата Жэлька Кнеза й апалчэнцы-ісламісты, а таксама харвацкія сілы стулілі кола атачэньня. Некалькі месяцаў байцы сэрбскіх падразьдзелаў і мужчыны зь сяла ўтрымлівалі абарону, адбіваючы атакі басьнійцаў за кошт толькі лёгкае пальнае й паляўнічае зброі. Аднак ежа і боепрыпасы сканчваліся, а дастаўка лекаў была перачыненая. Басьнійцы сталымі мінамётных і артылерыйскімі абстрэламі тэрарызавалі мясцовае насельніцтва, пасьпеўшы нават захапіць частку вёскі. Аднак 27 жніўня войскі Бранка Пантэліча ды Любішы Савіча прыбылі да вёскі на сваіх бронеаўтамабілях. Ворага атрымалася выцесьніць дзякуючы ракетнаму абстрэлу, а 31 жніўня 1-я й 2-я Озрэнскія брыґады прарвалі кола атачэньня і разграмілі корпус. Сэрбы з палёгкай пакінулі сяло (па стане на 2012 рок яно пустуе, у ім працуе толькі наркаляґічная клініка і заселеныя ўсяго два-тры хаты).
Як сацыяльны працаўнік і гуманіст, Савіч не пабаяўся адправіцца на вайну ў той момант, калі сэрбам пагражала небясьпека. У пасьляваенныя рокі Любіша часта аказваў псыхаляґічную і матэрыяльную дапамогу пацярпелым у рокі вайны байцам і сем’ям загінулых жаўнераў. Вядомае ягонае наступнае выказваньне:
Калі мы вернема на бацькаўшчыну ўсё тое, што адабралі ў нас у рокі вайны незаслужана, тады мы зможама сказаць, што ў нас ёсьць дзяржава.
Арыгінальны тэкст (сэрб.)Када одузмемо од оних који су у рату узели све што нису имали и вратимо онима који су за отаџбину дали све што су имали, можемо рећи да имамо државу.
Пасьля вайны ён заснаваў сваю Дэмакратычную партыю ў Біеліне 1996 року, розьвіткам якое займаўся самастойна. У партыю ўваходзілі пераважна інтэліґенты Біеліны, старыя знаёмыя сябры Савіча. Напярэдадні першых пасьляваенных выбараў Савіч складаўся ў Народнай скупшчыне Рэспублікі Сэрбскае, а 1998 рокам узначаліў Кіраваньне паліцыяю ў Рэспубліцы[1].
Нягледзячы на сваё нежаданьне займацца палітыкаю і займаць высокія пасады, ён з гонарам выконваў свае абавязкі, каб заваяваць давер свайго пакаленьня ды сваіх суайчыньнікаў. Пагрозы з боку крымінальных аўтарытэтаў, а таксама басьнійскіх ды харвацкіх тэрарыстаў не спынілі Любішу, які казаў: «Я буду шчаслівы толькі тады, калі буду рады тою краінаю, у якой мы жывема. І зусім ня трэба вылічаць, калі гэта будзе». У сваіх прамовах Савіч неаднаразова мовіў прп клопат пра новае пакаленьне мяшканцаў Сэрбіі[1].
Правадыр «Пантэраў» ставіўся да сьвету крымінала гэтак жа, як да ворагаў на нядаўняй вайне. Арґанізаваная злачыннасьць адказала яму тым жа. Ліпеня 1998 р. быў замінаваны й падарваны аўтамабіль Любішы Савіча, пры чым загінулі два яго сябра — тождэ колішніх афіцэра ВРС. Жніўня таго ж року быў забіты паліцыянт Срджан Кнэжэвіч. Савіч расьсьледаваў гэтую справу і абвінаваціў у забойстве Кнэжэвіча лідэра прыхільнікаў Р. Караджыча. Некаторыя падазраваныя па справе Кнэжэвіча былі хутка вызваленыя прадстаўнікамі ААН і, у сваю чаргу абвінавачалі Савіча ва ўжываньні да іх катаў. У выніку, ужо 14 верасьня 1998 року Вярхоўны прадстаўнік па Босьніі і Герцаґавіне аб’явіў пра зьняцьце Савіча з пасады з забаронаю займаць пасады ў МУС Босьніі й Герцаґавіны[2].
7 ліпеня 2000 року Любіша Савіч быў па-зьверску забіты ў Біеліне: калі ён спыніў свой джып, каб падвезьці цяжарную мяшканку, невыдомыя расстралялі Савіча з аўтамата. Непаглядаючы на тое, што забойцу атрымалася затрымаць і прысудзіць да 20 рокаў вязьніцы, імя замоўцы так і засталося невядомым[3], а асуджаны адмовіўся адказваць на падобныя пытаньні.
У памяць пра адважнага камандзіра Маўзэра ў Біеліне быў усталяваны помнік. Цяпер мянушка Савіча «Маўзэр» замацавалася за ягоным сынам Аляксандрам[4]. Любішу Савічу прысьвечаная песьня "Пантэры" сэрбскага аўтара-выканаўцы Родалюба Вулавіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.