савецкі асноўны баявы танк From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдні танк Т-55 — баявая маса 36 тон. Экіпаж 4 чалавекі. Узбраеньне: 100-мм гармата, два 7,62-мм кулямёта «СГМТ». Браня 100—160 мм. Максымальная хуткасьць 50 км / гадзіну. Магутнасьць рухавіка 580 к. с.
Т-55 | |
---|---|
Тып танка: | сярэдні танк |
Краіна-вытворца: | СССР, Кітай, КНДР, Польшча, Румынія, Чэхаславаччына |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1948 |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Гады вытворчасьці: | 1945—1979 |
Памеры: | |
Маса, т: | 36,0 |
Даўжыня, мм: | 6200 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 9000 |
Шырыня, м: | 3270 |
Вышыня, м: | 2350 |
База, м: | 3840 |
Каляя, м: | 2640 |
Клірэнс, м: | 425 |
Браня: | |
Тып брані: | сталёвая катаная й адліваная |
Лоб корпусу (верх), мм: | 100 / 60°[1] |
Лоб корпусу (ніз), мм: | 100 / 55° |
60 / 60°[2] | |
Борт корпусу (ніз), мм: | 80 / 0° |
Карма корпусу (верх), мм: | 30 / 60° |
Карма корпусу (сярэдзіна), мм: | 45 / 17° |
Карма корпусу (ніз), мм: | 20 / 70° |
Дах корпусу, мм: | 15—30 |
Дно корпусу, мм: | 20 |
Лоб вежы, мм: | 200 / 0° |
Борт вежы, мм: | 160 / 0° |
Карма вежы, мм: | 65 / 0° |
Дах вежы, мм: | 30 |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 100-мм Д-10Т2С |
Тып гарматы: | наразная гармата |
Даўжыня ствала: | 56 |
Боекамплект гарматы: | 43 |
Вэртыкальны нахіл: | −5…+18 |
Гарызантальны нахіл: | 360 |
Далёкасьць стральбы, км: | 0,02—14,6 |
Прыцэл: | ТШ2Б-32П, ТПН-1-22-11 |
Кулямёт: | 1 × 12,7-мм ДШКМ, 2 × 7,62-мм СГМТ |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | дызельны |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 520 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 50 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 22—27 |
Запас ходу, км: | 485—500 |
Тып падвескі: | індывідуальная тарсіённая |
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 0,81 |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 32 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,8 |
Пераадольваемы роў, м: | 2,7 |
Пераадольваемы брод, м: | 1,4 (5 с ОПВТ) |
Выявы ў Вікісховішчы |
Выпускаўся Т-55 як мадыфікацыя Т-54 з 1958 году. Т-55 прыстасаваны да баявых дзеяньняў ва ўмовах прымяненьня ядзернай зброі. У 1962—1967 гадах ён у асноўным быў зьменены ў вытворчасьці танкам Т-62, створаным на ягонай базе, але на ОЗТМ яго выпуск працягваўся да 1979 году. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54/55, або яго мадэрнізаваныя або прыстасаваныя да мясцовых умоваў варыянты. Усяго, з улікам варыянтаў, якія вырабляліся ў іншых краінах, было выпушчана да 100 000 Т-54/55, што зрабіла яго самым шматлікім танкам у гісторыі.
Т-54/55 экспартаваўся й стаіць на ўзбраеньні ў многіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці пасьляваенных лякальных канфліктаў. Гэты танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасьцю й прастатой, высока ацэнены шматлікімі экспэртамі. На працягу ўсёй аўганскай вайны асноўным танкам у танкавых падразьдзяленьнях СССР былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў у той час і пастаянную мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падразьдзяленьнях, танкавы парк войскаў СССР заставаўся бязь зьменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкай Арміі на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.