From Wikipedia, the free encyclopedia
Родалюб «Рокі» Вулавіч (па-сэрбску: Родољуб Роки Вуловић / Rodoljub Roki Vulović, нарадзіўся 1 траўня 1955 у Біеліне) — югаслаўскі сэрбскі сьпявак, аўтар ды выканаўца песень пра Югаслаўскія войны, у цяперашні час дырэктар Палітэхнічнае й фармацэўтычнае школы Біеліны.
Родалюб Вулавіч | |
па-сэрбску: Родољуб Вуловић / Rodoljub Vulović | |
Дата нараджэньня | 1 траўня 1955 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Біеліна, НР Босьнія й Герцаґавіна, ФНРЮ |
Грамадзянства | СФРЮ Рэспубліка Сэрбская Босьнія і Герцагавіна Сэрбія |
Прафэсія | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1972—1997 |
Псэўданімы | Roki |
Жанры | турба-фолк |
Інструмэнты | ґітара |
Псэўданімы | Рокі (па-сэрбску: Роки / Roki) |
Лэйблы | RSV |
Сайт | Рокі Вулавіч YouTube |
Нарадзіўся ноччу з 30 красавіка па 1 траўня 1955 року ў Біеліне (гістарычная вобласьць Сэмбэрыя, цяпер Босьнія й Герцаґавіна). Скончыў тэхнічную школу імя Міхайла Пупіна ў Біеліне па адмысловасьці «інжэнэр-тэхноляґ», пасьля чаго ўладкаваўся ў школу асьпірантам, дзе і стаў працаваць выкладчыкам. У бытнасьць выкладаў да 8 прадметаў.
Музычную кар’еру Рокі Вулавіч пачаў 1972 годзе, калі выйшла яго кружэлка «Кристина» зь дзьвюма песьнямі: «Кристина» й «Немоj да ме заборавиш». Кружэлку выпусьціла бялградзкае прадпрыемства «Jуго-плоче» ў сэрыі «Млади талентови»: тады Вулавіч перамог у музычным конкурсе. У 1988 годзе выйшаў другі альбом Вулавіча «Паша», які зьявіўся дзякуючы сумесным намаганьням кампазытара Мілутына Захара Попавіча й Рокі Вулавіча. Загалоўную песьню альбома выконвалі Рокі ды жонка Мілутына Попавіча Гордана Лазаравіч.
Пасьля выйсьця «Пашы» Вулавіч пачаў гастраляваць з канцэртамі, пабываўшы ў шэраге эўрапейскіх краінаў зы значнаю сэрбскаю дыяспараю. Да распаду Югаславіі Вулавіч пабываў у ЗША ў свайго стрыечнага брата на вайсковай базе, дзе, апроч канцэрту адбылася ўрачыстая вячэра. Падчас аднаго з вандраваньняў у Харватыю ў 1990 годзе Вулавіч у гатэлі пачуў размову двох харватаў з адміністрацыі, якія абразьліва выказваліся аб сэрбах, якія наведваюць гатэль. З гэтага моманту Вулавіч з прынцыпу не наведвае Харватыю і не набывае адтуль тавары.
Грамадзянская вайна ў Югаславіі пачалася 1991 року. Біеліна стала першым местам Босьніі й Герцаґавіны, зь якога прагналі мусульманскіх баевікоў Аліі Ізэтбэґавіча. З захопу гэтых местаў сэрбскімі фармаваньнямі Ж. Ражнатавіча (Аркана) й В. Шэшэля, уласна і пачаліся актыўныя вайсковыя дзеі ў Босьніі. Пасьля трохдзённых баёў места занялі добраахвотнікі Сэрбскае добраахвотчае ґвардыі і служачыя ваеназаванага крыла Сэрбскае дэмакратычнае партыі. Падас баёў быў цалкам разбураны цэнтар места, пацярпеў і родны дом Вулавіча на вуліцы Гаўрылы Прынцыпа.
Вулавіч, нягледзячы на пярэчаньні жонкі, адправіўся добраахвотнікам у 1-ю Сэмбэрскую лёгкую пяхотную брыґаду, у выведчы падразьдзел 2-га баталёну. Ён удзельнічаў у баях за Маевіцу, а свае ўражаньні адлюстраваў у касэтныі альбоме «Семберски jунаци» (па-сэрбску: Сэмбэрскія героі) зь дзевяцьцю песьнямі. Частка песень была прысьвечаная яго сябрам, саслужыўцам па брыґадзе і камандзірам усіх трох батальёнаў брыґады Кікору, Зорану й Влада — усе трое згаданыя ў песьні «Jунаци из 1. Семберске бригаде» (па-сэрбску: Героі з 1-е Сэмбэрскае брыґады). Астатнія былі прысьвечаныя ўсім іншым героям абароны Сэмбэрыі. Альбом перавыдаваўся на аўдыё- і выдэакасэтах (часьцяком «пірацкім» спосабам), і абсалютна на ўсе песьні былі зьнятыя відэакліпы. Распаўсюднікам была Армія Рэспублікі Сэрбскае, усе сродкі ад продажу йшлі на лячэньне параненых жаўнераў. Кліпы паказваліся на далябачаньні Сэрбіі. У далейшым усё альбомы запісваліся на студыі «Ортаци» ў вёсцы Лозьніца на Маевіцы.
Пасьля посьпеху першага альбому Рокі перайшоў у ґвардзейскі падразьдзел «Пантэры» Арміі Рэспублікі Сэрбскае, дзе набіраў навабранцаў і адказваў за камплектаваньне. 1993 року выйшаў другі альбом «Гарда „Пантери“» (па-сэрбску: Ґвардыя "Пантэры"), права на які были перададзеныя самому ґвардзейскаму падразьдзелу. У пачатку 1994 року з Рокі зьвязаўся па далягуке палкоўнік Пэра Чоліч, камандзір 5-е Козарскае лёгкае пяхотнае брыґады, які асабіста папрасіў Рокі запісаць альбом пра байцоў яго падразьдзелу. Рокі прыняў прапанову: 5-я Козарская брыґада згуляла вырашальную ролю ў апэрацыі «Калідор» 1992 року і тым самым праславілася на ўсю краіну. Чоліч чатыры разы пабываў у гасьцях у Вулавіча і шматлікае распавёў пра сваіх падначаленых, а таксама пра іх удзел ў баях за Сэрбскую Пасавіну. Усе тэксты песень да альбому, які атрымаў назву «Jунаци Козарски» (па-сэрбску: Волаты Козарскія), Рокі пісаў асабіста пры актыўным удзеле сваёй жонкі. Паколькі Вулавіч не служыў у Козарскай брыґадзе і ня ўдзельнічаў у баях за тыя месцы, Чоліч асабіста падказваў яму імёны людзей і назвы мейсцаў.
1995 року Рокі Вулавіч выпускае свой пяты альбом «Црни бомбардер» (па-сэрбску: Чорны бамбавік), які скончыў цыкл альбомаў пра вайну, а 1997 року выходзіць шосты альбом «Због тебе» (па-сэрбску: Дзеля цябе). Пасьля гэтага Рокі канчае сваю музычную кар’еру і вяртаецца да выкладніцкае дзейнасьці, але заразом застаецца да гэтага часу адным з найпапулярнейшых выканаўцаў на тэрыторыі былое Югаславіі і часам ўдзельнічае ў ґастролях па сьвеце.
У цяперашні час Рокі працягвае працаваць выкладнікам. Прапрацаваўшы дастаткова доўга ў тэхнічнай школе імя Міхайла Пупіна, ён перабраўся ў 2000-я ў Палітэхнічную й фармацэўтычную школу. Таксама ён займае пасаду кіраўніка вобласнага цэнтру занятасьці. За сваё жыцьцё ён пабываў у шматлікіх краінах Эўропы з ґастролямі: у Францыі, Італіі, Аўстрыі й Нямеччыне. Адзінаю буйнаю заходнеэўрапейскаю краінаю, якую ён не наведваў, застаецца Гішпанія; таксама Рокі марыць пабываць у Расеі, куды ўжо зьдзейсьнілі паездку яго дачка і жонка. Тэж 7 лютага 2018 апублікпваў новую песьню "U srcu te čuvam"[1].
Адзін раз Рокі паспрабаваў даць ґастролі ў ЗША адмыслова для сэрбскае грамады, аднак у амбасадзе ЗША ў другой палове 1990-х рокаў яму настойліва адмовілі ў выдачы візы з розных прычынаў. Напрыканцы амбасадор ЗША заявіў, што Рокі быццам выконваў «рэвалюцыйныя песьні», якія мелі антыамэрыканскі й антынатаўскі характар. Абураны РоКі ў знак пратэсту сышоў з амбасады і з тых часоў больш не зьбіраецца наведваць ЗША.
Бацька — удзельнік Другое сусьветнае вайны, 1941 рокам трапіў у палон і быў дасланы на працу ў Нямеччыну, адкуль зьвярнуўся толькі ўжо пасьля канчатку вайны. Ёсьць родныя, брат (жыве ў вёсцы Ортацы на Маевіцы, ля мястэчка Ўглевік) і сястра (замужем, жыве ў Бялградзе), а таксама стрыечны брат (у 1970-я рокі ўехаў у ЗША, дзе працягнуў службу ў войску). Прадзед родам з Чарнагорыі.
Жонка Еліца (філёляґ паводле асьветы), сын Владо, дачка Міля. Жонка стала суаўтарам тэкстаў шматлікіх песень Рокі. Уся сям’я здымалася ў разнастайных кліпах Вулавіча: так, яна цалкам зьяўляецца ў кліпе на песьню «Чуjте Срби свиjета» (па-сэрбску: Пачуйце, сэрбы сьвету). Сын здымаўся ў кліпе на песьню «Гаврина бригада», дачка здымалася ў кліпе на песьню «Павловића чуприjа» (па-сэрбску: Павловичев мост) і сама сьпявала ў некаторых песьнях (так, яе вакал ё ў песьні «Пантери»).
Рокі вольна валодае францускаю й італьянскаю мовамі, а тэж тлумачыцца нямецкаю, якой яго вучыў бацька.
Вулавіч называе некалькі народнасьцей, якія ё лепшымі сябрамі сэрбаў: то расейцы, грэкі й славенцы. Крыху горш ён ставіцца да басьнійцаў, лічачы іх цалкам някепскімі людзьмі, калі іх не правакаваць. Нэўтральна ставіцца да альбанцаў, праблема якіх у Рэспубліцы Сэрбскай востра не стаіць, а тэж пагардліва выяўляецца пра французаў, якія здрадзілі сэрбам у Першую сусьветную вайну, даслаўшы ім абсалютна нягоднае зброю і запасы. Найгоршымі народамі Рокі клічыць харватаў і немцаў[2]: па-першае ён абвінавачвае ў ґенацыдзе сэрбаў у Першую сусьветную вайну й лічыць схільнымі да ґвалту; па-другое ён абвінавачвае ў разьвязваньні сусьветных войнаў і спробе нацкаваць харватаў на сэрбаў.
Не ўхваляе працэс эўраінтэґрацыі Сэрбіі, лічачы, што і Борыс Тадыч, і Томіслаў Нікаліч ня ўлічваюць меркаваньне народу.
Героямі песень Рокі Вулавіча ё ня толькі шырока вядомыя сэрбскія героі югаслаўскіх войнаў, але й яго саслужыўцы ды камандзіры. Сярод іх вылучаюцца:
Асаблівасьць здымку кліпаў такая, што Рокі ў шматлікіх выпадках сам здымаў увесь відэашэраг. Асабіста ён здымаў панарамы Сэмбэрыі й Козары на летаке UTVA 75, які лічыўся ў брыґадзе «Пантэры». У кліпах дужа часта зьяўляюцца разбураныя пасьля вайсковых дзеяў і пакінутыя жаўнерамі ды цывільнымі жыхарамі вёскі: тым самым Вулавіч паказваў жаласныя наступствы вайны. Так, у кліпе «Кућни праг» (па-сэрбску: Парог дома) былі паказаныя руіны спаленага дома, па якіх хадзіла кацянё й жаласна мяўкаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.