Гвардыя «Пантэры»
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ґвардыя «Пантэры» — элітны падразьдзел Узброеных сілаў Рэспублікі Сэрбскае. У афіцыйных дакумэнтах клічалася Першаю біелінскаю лёгкапяхотнаю брыґадаю. Уваходзіла да складу Ўсходне-Басьнійскага корпусу. Стварэньне Ґвардыі распачалася 27 сакавіка 1992 року й скончылася 2 траўня таго ж року, яе першым камандзірам стаў Любіша Савіч «Маўзэр», таксама ёю камандаваў Бранка Пантэліч[1]. Да 4 верасьня 1992 року называлася Нацыянальнаю ґвардыяю Сэрбскае аўтаномнай вобласьці Сэмбэрыя ды Маевіца, затым стала называцца Ґвардыяю «Пантэры». Празь яе прайшло ля 2 000 ваяроў, 100 зь іх загінулі ў баях, прыкладна 800 былі параненыя[1]. Брыґада вядомая і тым, што ў рокі вайны ўжывала мноства імправізаваных адзінкаў бронетэхнікі, частка якіх была створана з звычайных грамадзянскіх пампавальнікаў[2]. У цяперашні час у Біеліне дзее Асацыяцыя вэтэранаў Ґвардыі[3].
1-я Біелінская лёгкапяхотная брыґада Ґвардыя «Пантэры» | |
Прва бијељинска лака пјешадијска бригада Гарда Пантери | |
Гады існаваньня | 2 траўня 1992 — 2006р. |
---|---|
Краіна | Рэспубліка Сэрбская |
Краіны | Узброеныя сілы Рэспублікі Сэрбскай |
Тып | пяхота |
Колькасьць | 2 тысячы чалавек |
Мянушка | «Пантэры» (па-сэрбску: Пантери) |
Войны | Басьнійская вайна |
Удзел у |
|
Вядомыя камандзіры |
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.