Лунна
вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́нна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 961 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Мастоў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна; на шашах Р41 і Р44.
Хуткія факты
Лунна лац. Łunna | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Луньненскі |
Насельніцтва: | 961 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
Паштовы індэкс: | 231606 |
СААТА: | 4240827066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′17″ пн. ш. 24°15′41″ у. д. |
± Лунна Лунна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Лунна — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятой Ганны і сядзіба Чахоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.